Адна з унікальных цікавостак Навагрудскага раёна – гэта былая сядзіба Храптовічаў у мястэчку Шчорсы. Калісьці тутака быў багацейшы куточак з унікальным палацава-паркавым комплексам, пра які ведалі далёка за межамі роднага краю. Сядзіба ў Шчорсах была радавым маёнткам галіны Літавор-Храптовічаў, пачынаючы яшчэ з першай паловы 16 стагоддзя. Цяпер пра былую веліч гэтага мястэчка нагадвае некалькі гаспадарчых пабудоў, рэшткі двара “Мураванка“, пейзажны парк з вадаёмам і будынак бібліятэкі. На жаль, сам палац Храптовічаў не ацалеў, да нашых дзён дайшлі толькі падмуркі і левы флігель.

Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах

Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у Шчорсах
месца, дзе знаходзіўся палац на сучасным ландшафце

Будаўніцтва палаца распачаў Іахім Літавор-Храптовіч, які ў 1770 годзе замовіў праект у італьянскага архітэктара Джузэпэ дэ Сака (гэты майстар выканаў мноства заказаў у Гродне і лічыўся асабістым архітэктарам Антонія Тызенгаўза).

Як выглядаў палац у Шчорсах?
Паравы бок палаца, здымак да 1910 года, аварбаваны пры дапамозе ШІ
Падмуркі палаца Храптовічаў
Падмуркі палаца Храптовічаў, 2024 

Апроч таго, яму ў дапамогу запрасілі не менш таленавітага Якуба Габрыэла, а за інтэр’еры і афармленне адказваў – Карла Спампані. Дзесьці праз 6 гадоў карпатлівых і старанных прац, у Шчорсках, з’явіўся ўнікальны комплекс Храптовічаў, абнесены паркам і штучным возерам. Цэнтральнай часткай маёнтка з’яўляўся шыкоўны палац, які ўяўляў сабой аднапавярховы будынак у класічным стылі з элементамі барока.

Палац Храптовічаў
Парадны бок палаца, старая паштоўка, да 1914 года, здымак афарбаваны пра дапамозе ШІ
Маёнтак Шчорсы, стары малюнак
1878 год, Напалеон Орда, паркавы бок сядзібы

У 1777 годзе палац пачынаюць пашыраць, абапал ад дома дабудоўваюць флігеля. Правы (адносна галоўнага ўваходу) – выконваў ролю стайні, а левы (ён захаваўся) – для персаналу і слуг.

Флігель сядзібы ў Шчорсах
Заходні флігель, фота 2014 года
Стайня Храптовічаў
Частка стайні з боку Усходняга флігеля, 2024 год

Шчорсы

Па выніку, кампазіцыя палаца і флігеляў утварала вялікую пляцоўку з дэкаратыўным авалам у цэнтры. З боку параднага ўезду была брама і агароджа, каменныя калоны ад якой часткова захаваліся.

Брама Шчорсы
здымак 1917 года з альбома “Szczorse i Chreptowicze”
Сядзіба Храптовічаў у Шчорсах
На здымку ў ніжняй частцы Заходні флігель, а крыху далей квадратны замкнёны двор – гэта пабудовы ўжо 19 стагоддзя.

У сярэдзіне 19 стагоддзя кампазіцыя палаца крыху парушаецца, Храптовічы пашыраюць адміністрацыйную частку. За заходнім флігелем будуецца своеасаблівае карэ з аднапавярховых будынкаў.

Шчорсы Храптовічаў
2014 год
Мястэчка Шчорсы
Краявіды, 2024 год

Магчыма найбольшую каштоўнасць мела бібліятэка, якую Іахім Літавор-Храптовіч збіраў на працягу ўсяго свайго жыцця. Яго захапленне працягнуў затым сын і нашчадкі.

Бібліятэка ў Шчорсах
будынак былой бібліятэкі
Сядзіба Шчорсы: што засталося ад маёнтка Храптовічаў, Мураванка
здымак 2014 года

У архітэктуры гэтага будынка асабліва вылучаецца “замкнуты” порцік на 6 масіўных калонах, да якога прымыкае 2 аднапавярховыя карпусы. Па ўсёй бачнасці, гэта старая частка бібліятэкі, а вось двухпавярховы будынак пабудаваны ўжо значна пазней. Пабудова мае цікавы балкон на 4 калонах дарыйскага ордэна. Пасля Другой сусветнай вайны і да 1982 года тут размяшчалася мясцовая школа.

Маёнтак Храптовічаў

Бібліятэка была па-сапраўднаму шыкоўнай, яе фонд налічваў больш за 20000 кніг, а таксама гравюры і розныя прадметы раскошы. Таму нядзіўна, што сюды па натхненне нават прыязджалі папрацаваць Адам Міцкевіч і Ян Чачот. Самае жахлівае, што ўсё гэтае літаратурнае багацце спалілі ў 1940 годзе. Частку кніг знішчылі проста ў двары ў Шчорсах, а частку вывезлі ў Любчу.

Шчорсы, Беларусь

У 1914 годзе пачалася вайна і лінія фронту якраз прайшла праз Шчорсы. Палац тады быў моцна разбураны і ўжо больш не аднаўляўся. Аднак руіны стаялі яшчэ дастаткова доўга і былі разабраны ўжо ў 50-ыя гады.

Зруйнаваны палац у Шчорсах
Здымак 1917 года, старая паштоўка.

За савецкім часам частку будынкаў былога маёнтка выкарыстоўвалі пад патрэбы калгаса, а вось да прыкладу заходні флігель на доўгія гады стаў дзіцячым садком. Усё гэта даволі негатыўна адбілася на стане пабудоў, большая частка з якіх выглядае занядбана. Не так даўно на таргі выстаўлялася адзін з будынкаў комплексу – вяндлярня.

Каптыльня Шчорсы

Аб аднаўленні ўсяго комплексу казалі шмат разоў, былі нават цалкам канкрэтныя спробы. Дарэчы і сёння на тэрыторыі ляжаць будаўнічыя матэрыялы, вядуцца кансервацыя руін. Багата для рэканструкцыі зрабіў дабрачынны фонд «Шчорсы і Храптовічы», пры якім тут з’явілася музей-сядзіба Шчорсы.

Музей у Шчорсах

Акрамя агляду выставачнай кампазіцыі і вывучэння гісторыі, тут можна спыніцца на ноч, узяўшы пакой ці ўсю сядзібу ў арэнду.

Музей у Шчорсах

Шчорсы музей

Асобнай увагі заслугоўвае гаспадарчы двор “Мураванка”, які Храптовічы пабудавалі ў першай палове 19 стагоддзя.

гаспадарчы двор “Мураванка Храптовічаў”
гаспадарчы двор “Мураванка Храптовічаў”

Комплекс выкананы з рысамі замкавай архітэктуры, таму яго нават сёння прымаюць за адзін з невядомых замкаў Беларусі.

Шчорсы гаспадарчы двор МураванкаМураванка Храптовічаў

Лёс “Мураванкі” склаўся досыць сумна, па сутнасці, як і палаца Храптовічаў. У познія 80-ыя, пабудовы сталі непатрэбнымі і іх наўпрост закінулі. А далей прырода і “неабыякавыя” грамадзяне зрабілі сваю справу.

Мураванка Храптовічаў
2014 год

Ёсць і цікавы факт, што звязаны са Шчорсамі, тут здымаўся шматсерыйны серыял – “Пракляты ўтульны дом”. У серыяле можна ўбачыць багаты цікавых кадраў, зробленых у сценах бібліятэкі і ваколіцах.

Парк у Шчорсах

Безумоўна гэты маёнтак не адзіны, якім валодалі Храптовічы ў Беларусі. Палац у Гродне, сядзібны дом у Бешанковічах, “Адравонж” у Вішневе і шмат іншых.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Ніжэй кропка з адзнакай былой бібліятэкі на мапе, менавіта адтуль лепш пачаць знаёмства з Шчорсамі:

У гэтым краі можна таксама з’ездзіць у Вераскава, а па шляху заехаць да крыжа Пуслоўскіх.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here