У Кальчычах, бадай што ў чыстым полі, захаваліся руіны сядзібнага дома, які, паводле некаторых звестак, мог належаць выбітнаму магнацкаму роду Храптовічаў.

Сама вёска Кальчычы дакладна цікавая, з багатым мінулым. У пісьмовых крыніцах яна ўпершыню згадваецца яшчэ ў пачатку 16 стагоддзя. За доўгую гісторыю, гэтая зямля змяніла багата гаспадароў, пакуль у другой палове 19 стагоддзя тутака не з’явіўся мураваны дваранскі маёнтак тых самых Храптовічаў.

У суседніх Шчорсах і Вішневе знаходзіліся буйныя рэзідэнцыі Храптовічаў, а вось у Кальчычах быў даволі сціплы двор. Часам сустракаецца назва “Марысін”, на старых мапах так пазначана суседняя вёска.


За савецкім часам, пасля Другой сусветнай вайны, будынак напаткаў класічны для беларускіх маёнткаў лёс – яго выкарыстоўвалі пад патрэбы мясцовага калгаса, пасля чаго будынак апусцеў і пачаў павольна руйнавацца.

Сёння ад сядзібнага дома засталіся толькі трывалыя цагляныя сцены і частка фасада, якія зарастаюць хмызняком і дрэвамі.

Аднак нават у такім стане аб’ект уражвае. Будынак стаіць на глыбокіх, магутных падвалах са скляпеністымі столямі. Гэтыя ніжнія ярусы захаваліся значна лепей. Калісьці ля сядзібы быў старажытны парк, побач з якім месціўся і маляўнічы вадаём, які быў часткай пейзажнай зоны маёнтка. На жаль, усё гэта сёння не праглядаецца. Руіны сядзібы знаходзяцца на ўскраіне вёскі Кальчычы, ніжэй кропка з адзнакай цікавосткі на мапе:
У гэтым краі раю таксама заехаць у Вялікія Тупалы, каб паглядзець на незвычайныя “Смольчыцкія” кангламераты.










