Звычайна, для ўсіх вандроўнікаў і турыстаў якія прыязджаюць у Лаздуны, галоўнай мэтай становіцца велічны неараманскі касцёл Святых Сымона і Тадэвуша з чырвонай цэглы. Аднак калі праехаць “крыху глыбей” у вёску, то на тэрыторыі былой гаспадарчай базы адшукаеце сапраўдны прывід зусім іншай эпохі. Менавіта тутака калісьці знаходзіўся адзін з самых шыкоўных маёнткаў рэгіёна – палацава-паркавы комплекс Корвін-Мілеўскіх.

Рэшткі сядзібы ў Лаздунах
Падмуркі палаца
Як выглядала сядзіба ў Лаздунах?
Так выглядала сядзіба Корвін-Мілеўскіх у Лаздунах. Здымак прыкладна 1915 года, фота афарбавана пры дапамозе ШІ

Маёнтак у Лаздунах меў свой залаты час у другой палове 19 стагоддзя. Менавіта тады Лаздуны перайшлі ў спадчыну да грамадскага дзеяча, публіцыста і таленавітага агранома Іпаліта Корвін-Мілеўскага. Чалавек з бліскучай адукацыяй, ён вырашыў ператварыць фамільны куток у сапраўдную ўзорную гаспадарку і раскошную рэзідэнцыю.

Былая сядзіба Корвін-Мілеўскіх у Лаздунах
Дзесьці тут стаяў палац
Як выглядала сядзіба Корвін-Мілеўскіх у Лаздунах
Сядзіба на старым фота

Так ужо да 1878 года ў Лаздунах быў збудаваны даволі вялікі мураваны двухпавярховы палац. Будынак стаяў на трывалым бутавым цокалі і вылучаўся вытанчанай архітэктурай. Як гэта ўсё выглядала сёння можна ўбачыць на старых фота.

Сядзіба Корвін-Мілеўскіх Лаздуны

Па розных пісьмовых успамінах пазначаецца што інтэр’еры палаца ў Лаздунах  былі зроблены з “вялікім густам і зусім не вясковым камфортам”. Тут была сабрана багатая калекцыя мастацтва, а вакол будынка разбіты прыгожы пейзажны парк з экзатычнымі дрэвамі.

Былая сядзіба Корвін-Мілеўскіх у Лаздунах
Візуальная рэканструкцыя сядзібы на сучасным ландшафце
Дзе была сядзіба ў Лаздунах?
Той жа краявід сёння

Лёс палаца склаўся сумна. Пасля 1939 года каштоўныя калекцыі былі разрабаваныя, а сам прыгожы арыстакратычны будынак быў практычна цалкам знішчаны. Муры палаца разабралі, аднак калі ўважліва агледзець тэрыторыю, то злёгку можна адшукаць адбіткі сядзібы. Так пад зямлёю схаваўся цокальны паверх палаца, – масіўны ніжні ярус, які быў выкладзены з бутавага каменю і цэглы.

Сядзіба Корвін-Мілеўскіх

Сядзіба ў Лаздунах
Фота да 1915 года

Да нашых дзён верагодна захаваліся некаторыя будынкі часоў Корвін-Мілеўскіх (стайня, свіран і флігель), а таксама рэшткі парка.

Флігель Лаздуны

Лаздуны, Беларусь

Лаздуны знаходзяцца недалёка ад трасы М6 (Мінск-Гродна), што робіць іх вельмі зручным пунктам для аўтамабільнай вандроўкі. Ніжэй кропка з дакладнай адзнакай месца дзе стаяў палаца на мапе:

У гэтым краі раю таксама заехаць у Юрацішкі, каб паглядзець старую сядзібу Радкевічаў, царкву, валун і чыгуначную станцыю. Яшчэ адна вартая цікавостка – драўляны касцёл у Дудах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here