У Беларусі хапае дасканала недаследаваных аб’ектаў і незвычайных цікавостак, пра якія бадай ніхто і не ведае. Як так сталася? Усё проста, да адных лакацый фізічна складана дабрацца, а пра другія наўпрост не захавалася аніякай інфармацыі. Да таго ж, не засталося людзей якія маглі б штосьці распавесці ці ўзгадаць пра такія месцы. Па выніку атрымліваем – таямнічыя цікавосткі. Адна з такіх славутасцей – гэта занядбаная капліца пахавальня недалёка ад вёскі Вайдзевічы, частка былога маёнтка Пабоева.

А што вядома пра гэтую капліцу і сам маёнтак Пабоева?
На сярэдзіну 19 – першую палову 20 стагоддзя, сядзіба Пабоева верагодна належала Калянкевічам. Пры іх тутака, не месцы старога драўлянага палацыка, збудавана невялічкая сядзібка. У маёнтку былі таксама гаспадарчыя пабудовы і флігелі для слуг. Прыкладна за кіламетр у бок вёскі Падгрушаны рос невялікі дубовы лес. На такой жа адлегласці ад маёнтка стаяла мураваная капліца-пахавальня ў форме ратонды з нішамі. Менавіта рэшткі гэтага аб’екта і можна адшукаць сёння.


Гэта прома-допіс, цалкам ён даступны за невялікія грошыкі па спасылках:
Чытаць цалкам і глядзець фота капліцы на Boosty
Чытаць цалкам і глядзець фота капліцы на Patreon (працуе толькі з Vpn)

Раю таксама пачытаць пра cядзібу Сухадольскіх у мястэчку Вялікая Рагозніца.










