Гісторыя сядзібы Адравонж, у мястэчку Вішнева, пачынаецца яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя, як раз у той перыяд Храптовічы ўжо актыўна вялі дзейнасць на гэтых землях.


Так у самім Вішневе была збудавана вялікая вытворчая база, а вось сядзібны дом Адравонж, або як у некаторых крыніцах яго называюць “Андрывонш” – хутчэй выконваў функцыю паляўнічай рэзідэнцыі.


На жаль, сёння гэты цікавы будынак цалкам закінуты, а сама павольна ператвараецца на руіны, але нягледзячы на гэта, мясціны тут файныя і нават захоўваюць нейкую адмысловую атмасферу.


Былы маёнтак Адравонж раскінуўся на вялізнай тэрыторыі, амаль 50 гектараў і месціцца на правым беразе ракі Альшанка. У складзе быў сам сядзібны дом, сабакарня, пейзажны парк, гадавальнік і шэраг гаспадарчых пабудоў.

Так на пад’едзе да руін сядзібы Храптовічаў, праз лясны гушчар, можна разгледзець некалькі старых пабудоў. Сярод іх арачны мост і вартоўня, руіны млынка і нават канава воднага канала. Патрапіць да сядзіба магчыма ажно трыма шляхамі.

Некаторыя дарогі даступныя заўсёды, а вось адна – даволі складана і не разлічана на машыны без 4*4. Эклектычная сядзіба была дамінантай усяго комплексу. Цэнтральнае месца займаў двухпавярховы будынак з драўлянай вежай і прыбудовай (не захаваліся).


Як відаць па маіх фатаграфіях, стан сённяшняй сядзібы Храптовічаў вельмі сумны. Будынак разбураецца, не так даўно абваліўся дах, ужо складана сказаць ці знойдуцца калі-небудзь ахвочыя аднавіць гэтае месца.


Гісторыя і савецкі перыяд
Пра тое, што сядзіба Адравонж была багатай гаворыць і парк. Так некаторыя рэдкія ўзоры дрэў прывезлі з-за мяжы, тут нават працаваў асобны садоўнік, якога выпісалі здалёк.

Існавала і штучная сажалка, яе абрысы можна адшукаць і ў нашыя дні. Да сядзібы цягнуліся каменныя сцяжынкі, па якім Храптовічы любілі гуляць. Цікава, што нават яшчэ ў 1979 годзе тутака ўсё яшчэ захоўваліся рэдкія расліны і дрэвы. Агульная колькасць якіх была прыклада каля 70 экзэмпляраў, але ўжо ў “дзікім” выглядзе.

Сядзіба Храптовічаў у Вішневе даволі моцна пацярпела падчас Першай сусветнай вайны, бо недалёка праходзіла мяжа фронту. Як напамін аб тых жудасных часах захавалася некалькі ваенных помнікаў: тры доты (*ДАП – даўгачасны агнявы пункт) недалёка ад сядзібнага комплексу, а таксама мемарыяльны камень нямецкага штаба ля руін будынка.

Храптовічы працягвалі валодаць маёнткам ажно да пачатку Другой сусветнай вайны, але жыць тут перасталі. У 1988 годзе на непрацяглы час тут адкрылі піянерскі лагер “Церамок” ад Мінскага маторнага завода.

Праўда лагер Церамок існаваў нядоўга, бо кіраўніцтва вырашыла перанесці яго ў Новы Свержань, бліжэй да Мінску. Ніжэй кропка з адзнакай месца дзе стаяць рэшткі сядзібы:
У вёсцы Вішнева варта паглядзець старадаўні касцёл і царкву Святых Казьмы і Дзям’яна.








