Царква ў Крывічах

На цэнтральнай вуліцы пасёлка Крывічы захавалася Троіцкая царква другой паловы 19 стагоддзі. Калісьці на гэтым жа месцы існавала драўляная царква, якую заклаў ашмянскі ваявода Януш Кішка, яшчэ ў 1645 годзе.

Царква ў вёсцы Крывічы

Храм пабудаваны па тыпавым праекце ў псеўдарускім стылі. З адным цікавым адрозненнем: вежа храма трох’ярусная і чымсьці падобная да суседняга касцёла ў Крывічах.

Свята Траецкая царква Крывічы

Каменны храм, які можна ўбачыць сёння, пачалі будаваць у траўні 1886 года. Будаўнічыя работы прасоўваліся хутка і ўжо да 1887 года царква была цалкам скончана.

Царква ў Крывічах

Крыху пазней, ужо ў пачатку 20 стагоддзя, на ахвяраванні прыхаджан дабудавалі каменную агароджу і браму.

Царкоўная брама Крывічы

Прыкладна ў сакавіку 1963 года царкву зачынілі, інтэр’ер, аздобу і абразы тады амаль цалкам знішчалі, а памяшканне аддалі пад патрэбы склада мясцовага прадпрыемства. У 1989 годзе будынак павярнулі вернікам, якія пачалі збіраць сродкі на аднаўленне.

Храмы ў Крывічах

Недалёка ад гэтых мясцін можна таксама наведаць касцёл у вёсцы Касцяневічы.

Узнясенская царква ў пасёлку Расоны

На самым поўдні пасёлка Расоны месціцца царква Узнясення Гасподняга. Гэты храм 19-га стагоддзя, збудаваны ў 1879 годзе з бутавага каменя, на месцы былой драўлянай царквы. Архітэктурны стыль можна адзначыць як рэтраспектыўна-рускі: шматкупальная кампазіцыя і адпаведныя элементы.

Узнясенская царква ў пасёлку Расоны

Расонская царква функцыянуе сёння, была адноўлена ў 1991-92 гадах. Таксама ў Расонах варта згадаць незвычайную сядзібу Гласка. Царква ў гонар Узнясення Гасподняга знаходзіцца на вуліцы Калгасная, 96а.

Царква Расоны

Троіцкая царква ў Даўгінаве

Сучасны аграгарадок Даўгінава, што ў Вілейскім раёне, быў калісьці свайго кшталту транспартнай развязкай. Бо тутака сыходзіліся 5 дарог, па якіх можна было трапіць у суседнія Будслаў, Крывічы, Куранец, Ілью і Плешчаніцы. З часоў першай згадкі мястэчка ў летапісах мінула ўжо 5 стагоддзяў, але да гэтага часу тут захаваліся цікавыя з гістарычнага пункту гледжання аб’екты: касцёл Святога Станіслава і Свята-Троіцкая царква.

Троіцкая царква ў Даўгінаве

Адшукаць гэты храм можна на вуліцы 17 верасня. Праваслаўная царква ў Даўгінава была пабудавана крыху пазней за касцёл, – у 1866 годзе. А дзесьці праз год, ковенскі біскуп асвяціў храм у імя Святой Тройцы.

Траецкая царква ў Даўгінаве

Псеўдарускі стыль будынка ярка адлюстроўваецца не толькі ў формах, але і ў дэкоры царквы. Так для ўзвядзення выкарыстоўвалася белая цэгла, а сам храм увянчаны купалам, што ўсталяваны на васьмігранным барабане. На гранях прарэзаны невялічкія акенцы. Кожны ўваход (іх усяго тры) упрыгожаны калонамі, на якіх устаноўлены порцікі, што надае святыні аб’ёмнасць.

Даўгінава царква

Царква Святой Тройцы абнесена каменнай агароджай, а перад галоўным уваходам зроблены вароты. Яны пабудаваны з той жа белай цэглы, што і царква. Немалаважны факт: за ўсю гісторыю існавання храма, службы ў ім не спыняліся. Гэтаму сведчаць запісы ў летапісы Даўгінаўскай царквы, якія вяліся з 1880 года.

Троіцкая царква ў Даўгінаве

У апошнія гады Свята-Троіцкая царква не раз рамантавалася. Элементы дэкору на фасадзе афарбоўвалі ў розныя колеры – сіні, ружовы, фіялетавы.

Свята-Васкрасенская царква ў Ярэмічах

У мястэчку пад назвай Ярэмічы захаваўся праваслаўны храм Ушэсця Гасподняга 1867 года. Па форме царква нагадвае крыж, а пабудаваная з бутавага каменя і цэглы. Мяркуючы па вонкавым выглядзе, архітэктурны стыль, які ўласцівы царкве, – псеўда-рускі.

Свята-Васкрасенская царква ў Ярэмічах

Вядома што грошы на будаўніцтва царквы былі атрыманы з царскай казны па распараджэнні мясцовага ўрада.

Ярэмічы

Каля галоўнай брамы Васкрасенскай царквы дабудавана званіца, якую таксама ўзвялі з неапрацаванага каменя.

Вежа ў Ярэмічах

Падчас антырэлігійнай кампаніі ў храме зрабілі склад і такім чынам царква ў Ярэмічах “функцыянавала” не па прызначэнні ажно да 1989 года. Пасля царкву вярнулі ва ўлонне праваслаўя і аднавілі.

Царква ў Ярэмічах

Сёння храм дзейны, яго даволі актыўна наведваюць прыхаджане, праводзяцца службы. Дарэчы недалёка ад Ярэмічаў ёсць пасёлак Першамайскі, у якім варта наведаць руіны сядзібна-паркавага комплексу Кашыцаў.

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква ў Вішневе

Праваслаўны храм у аграгарадку Вішнева пачынае сваю гісторыю ў 1863 годзе, як раз пасля падаўлення паўстання Каліноўскага. За тым часам актыўна пачыналі будавацца падобныя цэрквы, што лагічна – часта па даволі тыпавым праекце. Сваю агульную назву – “Мураўёўкі”, такія храмы атрымалі ў гонар генерал-губернатара Мураўёва. Што зразумела, не выключэннем стала і гэтая царква ў вёсцы Вішнева, якую скончылі да 1865 году.

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква ў Вішневе

Мураўёўкі

Пры будаўніцтве царквы ў Вішневе ўзнікалі супярэчнасці і спрэчкі. Каталіцкае духавенства не ўхваляла выбар месца, бо літаральна за 15 метраў знаходзіўся касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Праваслаўныя храмы Беларусі

Часы былі тады складаныя і досыць лагічна што каталікоў слухаць ніхто не стаў, таму будаўніцтва хутка распачалося.

Праваслаўныя храмы Беларусі сярэдзіны 19 стагоддзя

Аднак незадаволенай засталася і абшчына мясцовых габрэяў, якія ў дзень асвятлення пляцоўкі для будаўніцтва зладзілі пратэст, – людзі былі супраць таго, што зямлю адабралі. Але ўжо раніцай і гэтая спрэчка была вырашана. Магчыма, што дапамог атрад казакоў, якіх адправілі разабрацца ў сітуацыі.

Вішнева, Беларусь

Царква Святых Казьмы і Дзям’яна ў Вішневе адносіцца да рэтраспектыўна-рускага стылю архітэктуры. Напачатку 2005 года пачаліся работы па рэстаўрацыі будынка: капітальна акультурылі тэрыторыю, абнавілі дах, купал і элементы дэкору, адрэстаўравана таксама ўваходная брама. Работы занялі амаль 10 год, але вынік сапраўды дастойны.

Вішнева царква

Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква

Само мястэчка Вішнева многім абавязана старажытнаму роду Храптовічаў, амаль кожная славутасць часткова ці поўнасцю звязана з іхней дзейнасцю. Таму будзе цікава паглядзець і старую сядзібу “Адравонж”, якая належала гэтаму роду.

Царква ў вёсцы Яршэвічы

У 40 кіламетрах ад Мінска, па трасе М6, размешчана вёска Яршэвічы. Тут захавалася класічная царква з бутавага каменя, пабудаваная ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Узнясенская царква месціцца на ўскраіне вёскі, тэрыторыя дагледжаная і чыстая, але склалася ўражанне, што храм не выкарыстоўваецца і пустуе.

Царква ў вёсцы Яршэвічы

Царква Яршэвічы

Царква ў Яршэвічах функцыянуе з 1863 гады. Прыблізна ў 50-ых гадах, 20 стагоддзя, храм хацелі знесці, але мясцовыя жыхары абаранілі царкву.

Правслаўныя храм Беларусі

Калісьці ў гэтай вёскі стаяў і драўляны касцёл, але на жаль, яго вырашылі знесці, ніжэй ёсць фота:

Яршэвічы касцёл

Царква ў вёсцы Крайск

Крайск сёння – гэта невялічкі аграгарадок у Лагойскім раёне, дзе са славутасцяў можна вылучыць праваслаўны храм Святога Аляксея 1987 года і Свята-Мікалаеўскую царкву. Абодва храмы тыпавыя, выкананы ў псеўдарускім стылі і з пункту гледжання архітэктуры даволі звычайныя.

Царква ў вёсцы Крайск

Незвычайна тое, што каля сцен Мікалаеўскай царквы ўсталяваны бюст Мікалаю II (апошні расійскі імператар). Па ўсёй бачнасці – гэта адзіны падобны помнік у Беларусі. Усталёўку бронзавага бюста зрабілі ў 2009 па ініцыятыве мясцовага святара.

Дзе знаходзіцца бюст Мікалая другога ў Беларусі?

Сам храм пабудавалі ў 1876 годзе, на месцы згарэлага драўлянага папярэдніка. Перад уваходам на тэрыторыю трохаркавая брама, упрыгожаная іконамі.

Брама каля царквы ў Крайску

Вежа-званіца злучана з прытворам, – двухузроўневая, дзверы царквы вылучаны даволі цікавым парталам на дэкаратыўных фальш-калонах.

Царква Святога Мікалая ў Крайску.

Справа да асноўнага аб’ёму храма прыбудаваны цагляны будынак, верагодна гэта зроблена ў 70-ыя. Гадоў 10 таму тут арганізавалі мясцовы клуб, які дзейнічае і сёння.

Вёска Крайск Беларусь

Пасля вайны царкву ў Крайску выкарыстоўвалі пад гаспадарчыя патрэбы, а вярнулі вернікам толькі напачатку 2000-ых. Знайсці гэтую славутасць будзе нескладана, размешчана ў самым цэнтры аграгарадка.

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы

Царква ў Малой Бераставіцы пабудавана ў 1866 годзе. Храм тыпавы, выкананы ў псеўдарускім стылі з дробных бутавых камянёў і цэглы.

Царква Святога Дзмітрыя Салунскага ў Малой Бераставіцы

Царква дзеючая, з дагледжанай акуратнай тэрыторыяй і даволі свежым рамонтам, добра відаць, што за храмам уважліва сочаць.

Малая Бераставіца Беларусь

Царква ў вёсцы Малая Бераставіца

Аграгарадок Малая Бераставіца знаходзіцца на трасе Р99 паміж Гродна і Ваўкавыскам, а царква стаіць адразу на з’ездзе з трасы. Са славутасцяў тут варта вылучыць: касцёл, былы крухмальны завод, таксама недалёка ад гэтых мясцін будзе цікава паглядзець сінагогу ў Індуры.

Храм Святога Антонія ў Косава

У 1868 годзе ў цэнтральнай частцы горада Косава была пабудавана Свята-Антоніеўская царква. Гэты храм выкананы ў рэтраспектыўна-рускім стылі, падобныя цэрквы з’яўляліся тады ў велізарнай колькасці па ўсёй Беларусі.

Храм Святога Антонія ў Косава

Вядома, што Свята-Антоніеўская царква далёка не галоўная цікавостка Косава, большасць турыстаў нават не даязджаюць да гэтага храма, аддаючы перавагу палацу Пуслоўскіх.

Царква Святога Антонія ў Косава

Царква візуальна складаецца з 4 частак, дзе галоўная – двух’ярусная вежа-званіца. Інтэр’ер храма просты і без асаблівых упрыгожванняў. Тэрыторыя таксама не вылучаецца нічым цікавым.

Царква ў Косава

Косаўская царква знаходзіцца на вуліцы Вясёлая 2. Таксама ў Косава варта паглядзець музей-сядзібу Тадэвуша Касцюшкі, Траецкі касцёл і каталіцкую капліцу.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here