Калі ехаць па трасе H6005, што злучае аграгарадок Валеўка і раённы цэнтр Карэлічы, можна трапіць у вёску Райца. З цікавостак тут трэба адзначыць дзіўную царкву Святой Барбары і былую сядзібу Дуніных-Раецкіх, з прозвішчам якіх дарэчы і звязана гісторыя мястэчка Райца.

Царква Райца
2026
Боретти фото Беларуси
1894 год, здымак Тэафіла Барэці

У 1817 годзе на ўзвышшы, бадай што ў самым цэнтры Райцы, быў узведзены каталіцкі храм. Але, як і многія іншыя касцёлы, у 1863 годзе будынак быў перароблены ў праваслаўную царкву.

Райца
2019 год

Што цікава, тады храм і не надта моцна перабудавалі, таму ён захаваўся ў даволі рэдкім для нашых земляў архітэктурным стылі – рэтраспектыўна-гатычным.

Цікавосткі Беларусі - Райца

Архітэктура Беларусі - Райца

Ініцыятарам будаўніцтва гэтага храма быў Францішкак Раецкі, які хацеў каб у Райцы была радавая капліца-пахавальня іхняга роду. Ёсць меркаванне, што дзіўная архітэктура – гэтага як раз такі ягоная ідэя.

Царква Святой Варвары ў мястэчку Райца

Царква вылучаецца маляўнічасцю архітэктурных форм і сваім дэкорам: стральчатыя парталы, аркі, нішы, магутныя контрфорсы, а яшчэ прыгожыя вітражы і канешне роспіс сцен.

Роспіс Райца
Унутры храма, старое фота 1923 года

Райца царква

На галоўным фасадзе ўзвышаецца чатырохгранная вежа з зубчастым парапетам. Што цікава, калісьці на вежы быў гадзіннік, а над ім статуяй Божай Маці (можна ўбачыць на старым фота).

Райца старое фота
Старая паштоўка, 1916 год

Райца, Беларусь

Да царквы Святой Барбары цягнуцца бетонныя ўсходы, злева ад якіх захавалася плябанія з брамай. У перыяд, калі храм стаяў закінутым, менавіта тутака вяліся службы. Невялічкім напамінам пры тыя часы з’яўляюцца званы.

Райца званы

З іншага боку ўзгорка знаходзіцца невялікая брама з фамільным гербам роду Дуніных-Раецкіх – Лебедзем, як разумею, аднавілі яе нядаўна.

Брама Раецкіх у Райцы

Касцёл у Райцы

К слову, менавіта ад гэтага ўваходу вядзе алея са стогадовымі дрэвамі і могілкамі, па якой можна дабрацца да сядзібы Путкамераў, якія валодалі гэтымі землямі пасля Раецкіх. Сёння ў будынку працуе прыватны музей.

Сядзіба ў Райцы

Музей Райца

Яшчэ адна цікавостка Райцы знаходзіцца за сядзібай, далей у парку. Калі крочыць па дарозе ў самы канец, можна адшукаць стары каменны слуп з гербам Раецкіх – “Лебедзь”.

Слуп з гербам Раецкіх

Па ўспамінах, гэты слуп вянчала статуя Дзевы Марыі, а пад гербам, у спецыяльным углыбленні, месцілася медная таблічка з нейкім надпісам зробленым яшчэ да 1863 года. Аднак пасля паўстання яна была згублена, ці дзесьці схавана, і потым ужо так і не павярнулася на сваё былое месца.

Райца герб Лебедзь

У храма даволі сумная гісторыя, бо да 2003 года царква Святой Барбары ў вёсцы Райца cтаяла амаль цалкам разбураная.

Райца храм

Руіны Беларусі

У 1959 годзе гэтаму будынку нават прадпісалі знос, вядома што і ў ваенны час стан пабудовы быў не лепшы.

Райца

Па некаторых версіях царкву спалілі партызаны, па іншай версіі, – расстралялі артылерыяй падчас Другой сусветнай. Мясцовыя жыхары таксама актыўна ўносілі свой унёсак у планамернае раскраданне маёмасці, ад таго аўтэнтычных элементаў у касцёла-царквы амаль і не засталося.

Храм Райца

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі раю таксама заехаць у мястэчка Варонча, дзе можна паглядзець старыя могілкі, рэшткі сядзібы і шыкоўны касцёл.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here