Для тых, хто цікавіцца архітэктурай Беларусі напэўна добра вядома сядзіба ў пасёлку Жалудок. Гэтая лакацыя ўзначальвае самыя розныя топы сярод славутасцяў і цікавостак нашай краіны і на тое безумоўна мноства прычын, якія разгледзім у гэтым артыкуле. Сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку багатая на гісторыі, але даволі маладая па мерках свайго гістарычнага шляху.

Сядзіба Жалудок

Славутасці Беларусі - сядзіба ў Жалудку

Жалудок – гэта не толькі сядзібны дом ці маёнтак, а таксама адно з найстарэйшых мястэчак Беларусі. Дакументальных фактаў ці афіцыйных пацвярджэнняў гісторыкаў таму няма, але розныя знаходкі даюць падставы так лічыць.

Сядзіба Жалудок

Сядзіба ў Жалудку

Першыя гістарычныя дакументы, звязаныя з Жалудком, адносяцца да канца 14 стагоддзя. А першым прыватным уладальнікам маёнтка верагодна быў князь Васіль Андрэевіч Палубінскі.

Гістарычны факт жадаеце?

У Жалудку ўпершыню ў гісторыі Беларусі адбылося расследаванне злачынства на афіцыйным узроўні (з тых, якія пацверджаны дакументамі). Так у 1514 годзе, нейкія баяры з земляў Эйшышак разрабавалі гаспадарчую пабудову. Дазнанне вёў «следчы» Юшка Веневіч.

Закінутая сядзіба ў Жалудку

Цікавосткі Беларусі - Жалудок

Будаўніцтва сядзібы ў Жалудку пачаў князь Людвіг са шляхетнага роду Святаполк-Чацвярцінскіх у 1907 годзе, а праз усяго толькі год, работы былі скончаны. Праект гэтага незвычайнага палаца стварыў архітэктар Уладзіслаў Марконі, дарэчы менавіта яго бацька спраектаваў неагатычны касцёл у Ражанцы.

Палац Жалудок старое фота
Старое фота палаца, да 1914 года, афарбавана пры дапамозе ШІ

У архітэктурным плане сядзібу можна аднесці да стылю мадэрн з элементамі стылю неабарока.

Пасёлак Жалудок

Гісторыя Жалудка пры Святаполк-Чацвярцінскіх

Хоць палац у Жалудку і быў незвычайным, але Чацвярцінскія гасцявалі тутака нячаста, аддаючы перавагу Варшаве.

Сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку

З мясцовымі сялянамі ў іх дарэчы першапачаткова не было разумення і здараліся канфлікты. Так князь не даў скончыць будаўніцтва праваслаўнай царквы, а сяляне не прызнавалі ягоныя правы на лес і раллю. Вось у такім фармаце, нягледзячы на ​​інавацыйныя падыходы і жаданне развіваць маёнтак, і праходзіў час у Жалудку.

Жалудок фатаграфіі

Ляпніна ў сядзібе Жалудок

Жалудокскі ключ разрастаўся, тут было мноства гаспадарчых пабудоў, некаторыя з якіх захаваліся ў тым ці іншым выглядзе сёння.

Унікальныя славутасці Беларусі

Напрыклад справа ад палаца можна ўбачыць руіны флігеля, які да Чацвярцінскіх быў сядзібным домам Тызенгаўзаў.

Сядзіба Тызенгаўзаў у Жалудку

Флігель Жалудок

А злева да сядзібы – карэтная, якая на жаль, прыбывае ў занядбаным выглядзе.

Карэтная ў Жалудку

Стайня ў Жалудку

Як часта здаралася ў нашай гісторыі, вялікія праблемы пачаліся з 39 года. Сядзіба Святаполк-Чацвярцінскіх у Жалудку была захоплена нямецкімі салдатамі.

Жалудок старое фота
Старое фота палаца, да 1914 года, афарбавана пры дапамозе ШІ

Гаспадар палаца, Людвіг Чацвярцінскі, памёр у канцэнтрацыйным лагеры Асвенцым. З 1941 па 44, на тэрыторыі маёнтка быў разгорнуты ваенны шпіталь.

Гісторыя сядзібы Жалудок

Жалудок, Беларусь

Пасля вайны ў Жалудку была арганізавана ваенная частка супрацьпаветранай абароны, якая аднак праіснавала нядоўга. У самой сядзібе размяшчаліся афіцэры і салдацкі клуб. Да 1983 года ўвесь ваенны гарнізон перамясцілі ў новыя казармы, а лёс былой сядзібы быў аддадзены ў рукі прыроды і мясцовых жыхароў.

Старадаўняя сядзіба ў вёсцы Жалудок

Цяжка сказаць з якой мэтай выкарыстоўваўся (і ці выкарыстоўваўся ўвогуле) будынак палаца ў 80-ыя, дакладных дадзеных няма.

Як выглядае сядзіба ў Жалудку?

Жалудок у 90ыя і сёння

Напачатку 90-ых гадоў сядзіба Жалудок трапіла на баланс Акадэміі Навук і пачынаецца “кінематаграфічная” частка гісторыі палаца. Муры сядзібы Святаполк-Чацвярцінскіх становяцца кінапляцоўкай.

сядзіба Жалудок

Мабыць з самых вядомых кінастужак, знятых у Жалудку, можна адзначыць фільм – “Масакра”. Рэйтынг на кінапошуку не самы высокі, але ёсць і станоўчыя водгукі.

Цікавосткі Беларусі - палац Жалудок

Наступны віток у гісторыі палаца – 2014 год. Сядзібны дом прадалі бізнэсмэну з Расіі, за суму каля 90 тыс. $, які планаваў рэканструяваць маёнтак. Але ў 2021 годзе былую сядзібу зноўку выстаўляюць на таргі. Нейкі час было не зразумела, што будзе далей, аднак у 2026 годзе пачынаюцца аднаўленчыя працэсы.

Сядзібы Беларусі

Сядзіба Жалудок унутры

Сёння тэрыторыя сядзібы абгароджана і часткова ахоўваецца, уваход на добраахвотным данаце (калі знойдзеце вартаўніка). Унутр палаца перасталі пускаць, бо будынак знаходзіцца ў аварыйным стане.

Жалудок уваход забаронены

Размяшчэнне гэтай цікавосткі на мапе:

Недалёка ад пасёлка Жалудок можна заехаць у вёску Дзікушкі, там захаваўся касцёл, а таксама руіны сядзібы.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here