Недалёка ад муроў замка Гедыміна ў Лідзе ёсць вартая цікавостка, якой даволі часта зусім не надаюць увагі – гэта старадаўнія могілкі з капліцай Святой Барбары. Гісторыя гэтага аб’екта пачынаецца ў другой палове 18 стагоддзя, калі частку хваёвага бору паблізу замка аддалі пад парафіяльныя каталіцкія могілкі. Так у 1805 годзе тутака пабудавана першая драўляная капліца, якая была асвечана ў гонар Святой Барбары. На ейным месцы, праз 130 гадоў, будзе ўзведзена ўжо каменная каплічка – якую можна паглядзець і сёння.

Акрамя храма, будуць цікавы і самі могілкі, дзе часам сустракаюцца і досыць старыя пахаванні. Пагуляўшы па вялікай тэрыторыі вы без праблем адшукаеце надмагілля сярэдзіны 19 стагоддзі з незвычайнымі плітамі.


Крыху ў глыбіні могілак ёсць і паўразбураны магільны склеп, які калісьці належаў верагодна роду Грабліс.

Вядома што агароджу вакол лідскіх могілак зрабілі ў 1840 годзе на сродкі Клары Якавіцкай. Ёсць і цікавы факт, што звязаны з храмам. Калі ў Лідзе закрылі кляштары кармелітаў і піяраў (пасля паўстання 1830 года), імшы праводзіліся якраз у гэтай невялічкай могілкавай капліцы.

З цэглы храм Святой Барбары пачалі будаваць у 1930 годзе, аднак работы ішлі марудна. Ёсць меркаванне, што да пачатку вайны капліцу так і не паспелі скончыць. Акультурылі яе ўжо ў пачатку 2000-ых, зрабіўшы рамонт уваходнай групы.

На старажытных могілках у Лідзе пахаваны многія выбітныя прадстаўнікі Беларусі, сярод якіх дактары, вучоныя, пісьменнікі, актывісты.

Знаходзіцца капліца на вуліцы Радзюка, ніжэй кропка з размяшчэннем на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі, раю з’ездзіць таксама ў Тарнава і Белагруду.








