Вёска з гучнай і прыгожай назвай Белагруда знаходзіцца прыкладна за 15 кіламетраў ад горада Ліда. Першыя пісьмовыя звесткі пра гэтае мястэчка адносяцца да першай паловы 16 стагоддзя, тады землі належалі роду Завішаў. Каталіцкая парафія была арганізавана ў пачатку 17 стагоддзя, а ў 1609 годзе быў закладзены і першы драўляны храм. Што цікава, амаль праз 3 стагоддзі, на ягоным месцы збудуюць шыкоўны касцёл Святога Міхаіла Арханёла – візітоўку вёскі Белагруда, якую можна паглядзець і сёння.

Белагруда, Беларусь
2026 год
Касцёл Белагруда
2019 год

Да будаўніцтва гэтай камяніцы прыступілі напачатку 20 стагоддзя, а калі дакладна – у 1903 годзе. Вынікам складанай пяцігадовай працы стаў унікальны неараманскі храм з элементамі неаготыкі, які цалкам скончылі ў 1907 годзе (асвячоны ў 1908).

Касцёл Белагруда

Касцёл у Белагрудзе

Назву захавалі ад драўлянага папярэдніка, на месцы якога і быў пабудаваны сучасны касцёл, – Белагрудскі касцёл Святога Міхала Арханёла.

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла Белагруда

Яшчэ адзін адметны момант: на могілках захавалася драўляная капліца ці званіца, якая старэйшая за касцёл.

Капліца ў Белагрудзе.

Дакладная дата будаўніцтва – невядомая, але мяркуецца, што гэта дзесьці сярэдзіна 19 стагоддзя. На старым фота, можна ўбачыць і гэтую капліцу і касцёл-папярэднік.

Стары касцёл у Белагрудзе
здымак зроблены да 1903 года, крыніца: be-tarask.wikipedia

Цікавосткі Беларусі Белагруда

У гэтай каплічцы-званіцы нават захавала аўтэнтычная дахоўка.

Капліца Белагруда

Касцёл у Белагрудзе – гэта трохнефавая двухвежавая базіліка, дзе дамінантамі з’яўляюцца вялізныя 2 двух’ярусныя вежы з шатровымі завяршэннямі.

Белагруда

Касцёл у вёсцы Белагруда

Да асноўнага аб’ёму храма далучаюцца больш нізкія прыбудовы трансепта, пяціграннай алтарнай часткі і бакавых сакрысціяў. Храм багаты на вонкавы дэкор, воку сапраўды хапае розных дробязяў за якія зачапіцца.

Неараманскі касцёл у Беларусі

На галоўным фасадзе ўваход вылучаны высокім парталам і акном-ружай.

Белагруда касцёл

Касцёл месціцца на старых могілках, якія абнесены каменнай агароджай. Цікава, што ўсе пахаванні і магілы ўтвараюць дугу вакол будынка, такі парадак і сіметрыю ўбачыш не часта.

Белагруда могілкі

Побач з касцёлам стаіць і драўляная плябанія, магчыма гэта аўтэнтычны будынак канца 19 стагоддзя, як мінімум, распалагаецца ён на месцы папярэдніка.

Плебанія Белагруда

Лёс касцёла за савецкім часам быў туманны, аднак часта сустракаецца інфармацыя, што храм зусім не закрываўся, а з сярэдзіны 70-ых атрымаў статус помніка архітэктуры.

Неараманская архітэктура Беларусі

Сёння храм у Белагрудзе дзеючы і адкрыты для ўсіх ахвочых, ніжэй кропка з размяшчэннем гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:

Калі плануеце паездку ў бок Гродна, то паспрабуйце зазірнуць у гэтае месца, касцёл вас сапраўды не расчаруе! У суседняй вёсцы Тарнова будзе яшчэ цікава паглядзець сядзібу Маўросаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here