У самым сэрцы Дзяржынска (гістарычнага Койданаў) захаваўся ўнікальны помнік беларускага дойлідства – касцёл Святой Ганны. Гэта дакладна адзін з самых старажытных драўляных каталіцкіх храмаў на тэрыторыі Мінскай вобласці, які перажыў пажары, войны і савецкую перабудову, але здолеў захаваць сваю аўтэнтычную атмасферу і нават цалкам аднавіцца.

Касцёл Дзяржынск
2025 год
Драўляны касцёл Святой Ганны ў Дзяржынску
2021 год
Як выглядаў касцёл у Дзяржынску?
2017 год

Першы драўляны касцёл на гэтым месцы з’явіўся яшчэ ў 1439 годзе (паводле іншых звестак – у 1453 годзе, што лічыцца першай пэўнай згадкай пра Койданава ў пісьмовых крыніцах). Як добра вядома і цалкам зразумела, дрэва – матэрыял недаўгавечны, таму святыня неаднаразова цярпела ад агню і перабудоўвалася. Той будынак, які мы бачым сёння, быў узведзены ў другой палове 18 стагоддзя (каля 1785 года).

Койданаўскі касцёл

Цікавосткі ў Койданаве

У 1886 годзе парафія налічвала прыкладна 16 000 вернікаў (адна з самых буйных у Мінскай дыяцэзіі).

Касцёл Дзяржынск
Так выглядаў касцёл да пачатку рэканструкцыі

Краязнаўца Юзафат Жыскар у сваёй знакамітай кнізе “Nasze kościoły” 1913 года, адзначаў, што койданаўскі касцёл быў узведзены з трывалай лістоўніцы і з’яўляўся адным з самых вялікіх драўляных храмаў на Міншчыне. На архіўных здымках з гэтага выдання можна ўбачыць страчаныя пазней элементы: высокія стройныя завяршэнні веж з вострымі шпілямі, утульны бакавы ганак і пышны барочны галоўны алтар з калонамі і скульптурамі.

Як выглядаў касцёл у Койданава
Пачатак 20 ст., фота з калекцыі К. Шастоўскага (палепшана якасць пры дапамозе ШІ)
Касцёл у Дзяржынску
Фасад касцёла сёння

Ёсць дарэчы досыць цікавыя і чалавечыя гісторыі, запісаныя ўсё тым жа Жыскарам. Так, у сярэдзіне 19 стагоддзя пробашчам тут быў ксёндз Заўсцінскі, які праславіўся незвычайнай дабрынёй і адукаванасцю. Пасля ягонай смерці ў 1850 годзе мясцовая габрэйская талака ў знак павагі ў сваёй сінагозе зрабілі жалобнае набажэнства за душу каталіцкага святара. Як разумееце, такое здаралася нячаста.

Што паглядзець у Дзяржынску?

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл напаткаў тыповы для таго часу лёс: яго зачынілі для вернікаў, а ў розныя гады ў гістарычных сценах працавалі раённы Дом культуры і дзіцячая музычная школа. На жаль, будынак за гэтым перыядам быў перабудаваны, а таксама пазбаўлены драўлянай вежы-званіцы, якая месцілася каля храма.

Касцёл Святой Ганны старое фота
Так выглядаў касцёл Святой Ганны ў 70-80ыя гады, мінулага стагоддзя
Дзяржынск касцёл
Адбудаваныя вежы касцёла на фота 2021 года

У 1990-ыя гады святыню перадалі каталіцкай парафіі, пасля чаго пачалося яе паступовае аднаўленне.

Касцёл Койданава

Нягледзячы на шматлікія рамонты, замену шалёўкі і перабудовы касцёл Святой Ганны захаваў рысы, характэрныя для пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Будынак уяўляе сабой трохнефавую двухвежавую базіліку, пастаўленую на высокі мураваны цокаль. Над фасадам узвышаюцца дзве вежы, якія пабудавалі падчас апошняй рэнавацыі храма. У архітэктуры касцёла можна ўбачыць рысы як класіцызму і так стылю барока.

храм у Койданаве

Касцёл Святой Ганны Дзяржынск

Касцёл Дзяржынск

Ніжэй адзнака гэтай цікавосткі на мапе:

Пасля агляду касцёла варта прагуляцца да старажытнага гарадзішча Гаштольдава гара (месца, дзе калісьці стаяў Койданаўскі замак і кальвінскі збор) і зайсці ў мясцовы краязнаўчы музей. Таксама раю заехаць у Рубяжэвічы – паглядзець яшчэ адзін каталіцкі храм.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here