У 20 кіламетрах ад Дзяржынска ёсць акуратны і дагледжаны аграгарадок Рубяжэвічы, тутака месціцца неагатычны касцёл Святога Іосіфа, – адна з галоўных цікавостак гэтага мястэчка.

Касцёл у Рубяжэвічах

Рубяжэвічы касцёл

Рубяжэвічы згадваюцца ў пісьмовых звестках яшчэ ў другой палове 15 стагоддзя, як уладанні князя Васіля Вярэйскага “Удалага”. Потым землі перайшлі да Радзівілаў, якія валодалі Рубяжэвічаў да 1652 года, а апасля здавалі іх у рэнт.

Касцёл у Рубяжэвічах

Уладальнікі мяняліся, а старонкі гісторыі перагортваліся, пакуль у 1853 годзе маёнтак канчаткова не перайшоў да роду Вітгенштэйнаў (ім дарэчы калісьці належаў замак у Любчы).

Касцёл Рубяжэвічы

Такім шляхам мы плаўна падыходзім да будаўніцтва сучаснага касцёла ў Рубяжэвічах, дазвол на які быў атрыманы ў 1905 годзе. Будавалі гэты храм на месцы драўлянага папярэдніка, што досыць звычайна.

Касцёл Святога Іосіфа Рубяжэвічы

Тэрыторыя касцёла ў Рубяжэвічах.

Будаўнічыя работы па ўзвядзенні храма пачалі ў 1907 годзе, а ў 1911 касцёл урачыста асвяцілі ў гонар Святога Іосіфа (Юзафа).

Касцёл Святога Юзафа Рубяжэвічы

Касцёл у Рубяжэвічах сапраўды ўражвае. У яго дзве магутныя 45-метровыя трох’ярусныя вежы-званіцы з востраканцовымі шпілямі, якія аб’яднаны незвычайным франтонам – выглядае вельмі файна.

Касцёл Святога Іосіфа ў вёсцы Рубяжэвічы

Храм у вёсцы Рубяжэвічы

Усе вокны і праёмы касцёла – спічастыя (адметныя рыса готыкі і неаготыкі).

Неагатычны касцёл у Рубяжэвічах

Храм добра бачны яшчэ на пад’ездзе да аграгарадка. Вакол яго разбіта каменная агароджа і брама, якія былі ўзведзеныя ў 1924 годзе ў агульнай з касцёлам стылістыцы.

Касцёл Рубяжэвічы

Рубяжэвічы

Парк камянёў у Рубяжэвічах

Яшчэ адна славутасць – валуны перад храмам, якія ўтвараюць невялічкі парк. Афіцыйнае адкрыццё адбылося ў 2006 годзе і было прымеркавана да 100-годдзя касцёла Святога Іосіфа.

Парк камянёў Рубяжэвічы

Усяго ў “парку камянёў” – 46 валуноў рознага памеру, на кожным з іх выбіта назва населенага пункта, які мае дачыненне да гісторыі Рубяжэвічаў. У цэнтры кампазіцыі ўсталяваны крыж, сабраны з дробных камянёў.

Парк камянёў у Рубяжэвічах

Падчас Другой сусветнай вайны Рубяжэвічы былі акупаваны і касцёл у той перыяд не дзейнічаў, але на шчасце і не быў разбураны і захаваўся ў першародным выглядзе да нашых дзён. Сёння храм дзейны і адкрыты для ўсіх ахвочых.

Касцёл у Рубяжэвічах

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Недалёка ад аграгарадка Рубяжэвічы можна паглядзець капліцу Дыбоўскіх і цікавую вёску Куль.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here