Адно з самых старых мястэчак Маладзечанскага раёна – гэта сённяшні аграгарадок Гарадок, першыя згадкі пра які адносяцца яшчэ да сярэдзіны 12 стагоддзя (1161 год). Паглядзець тутака можна частку радавой забудовы, царкву, старадаўнія габрэйскія могілкі і будынак былой сінагогі, новы касцёл, руіны вадзянога млына і галоўную цікавостку – замчышча.

Гарадок

Гарадок што паглядзець?

З першага позірку падаецца што Гарадок – гэта звычайная вёска, якіх у Беларусі сотні, але як толькі пад’язджаеш да масіўнай гары, усе сумневы сыходзяць – месца гістарычнае.

Замчышчы Беларусі

На гэтым самым гарадзішчы, даўным-даўно (мяркуецца, што недзе ў 14 стагоддзі), быў пабудаваны сапраўдны замак – “Гарадзец”, абарончыя равы і земляныя ўмацаванні якога дайшлі да нашых дзён.

Замчышча ў Гарадку

У цэнтры гэтага замчышча – авальны дзядзінец (востраў) памерамі прыкладна 40 на 60 метраў, які як і некалькі стагоддзяў таму акружае вада. А вакол вады з усіх бакоў узвышаецца насып, каля 10 метраў. Праход у крэпасць існаваў толькі з аднаго боку, усходняга, дзе раней стаяла драўляная вежа-данжон. Як доўга існаваў замак на гэтым месцы невядома, але імаверна, што ў пачатку 18 стагоддзя яго ўжо не было. Акрамя ўнікальнага рэльефу, пра тое, што перад намі гістарычны аб’ект нагадвае вось такі камень з інфармацыйнай шыльдай.

Замычыша Гарадок

З 17 стагоддзі Гарадок згадваецца як адзін з незлічоных маёнткаў Радзівілаў, якія праўда не асоба ўкладвалі ў яго развіццё і па ўсёй бачнасці рэдка тут бывалі. Таму ў выніку землі прадалі роду Кодніцкіх, якія побач са старым замкам пабудавалі сваю невялічкую сядзібу. Затым, ужо ў першай палове 19 стагоддзя, Гарадок пераходзіць да Тышкевічаў, пры якіх мястэчка зноўку заспела росквіт. Актыўна будуюцца цагляныя будынкі, але асноўная забудова ўсё яшчэ застаецца драўлянай, што прывядзе да наймацнейшага пажару які амаль цалкам знішчаў Гарадок.

Цікавы прыклад мураванай архітэктуры месціцца каля вадаёма, на рацэ Заходняя Бярэзіна, – гэта вадзяны млын канца 19 стагоддзі.

Вёска Гарадок, Маладзечанскі раён

Будынак уражвае сваімі памерамі нават у выглядзе руін, далёка не ў кожным населеным пункце ў тыя часы былі такія млыны. Напрыклад у суседняй Пятроўшчыне млын хоць і быў мураваны, але зусім невялічкі.

Закінуты млын у Гарадку

Падмурак выкананы з буйнога бутавага каменю, цокаль з драбнейшага, а 2 паверха ўжо цалкам цагляныя.

Руіны млына

Гэтая пабудова здзіўляе багаццем дэкаратыўных элементаў, якіх тут не чакаеш убачыць: фасад упрыгожаны пілястрамі, шыкоўным карнізам і даволі незвычайным франтонам. Вось такі атрымліваецца помнік прамысловай архітэктуры з элементамі неагатычнага стылю.

Млын у Гарадку 1931 год
Млын у Гарадку 1931 год

Стары млын Гарадок

Гарадок захоўвае і памятае мноства цікавых фактаў, легенд і дэталяў. Лічыцца што тут, дачка Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Каміла арганізавала школу для сірот і дзяцей з сялянскіх сем’яў. Пазней, як і бацька, за сваю дзейнасць яна будзе арыштаваная. Нягледзячы на ​​выклікі і праблемы, мястэчка ўвесь час развівалася, а другая палова 19 стагоддзя і ўвогуле стала актыўным часам забудовы Гарадка, мясцовая сінагога таксама будавалася ў той перыяд.

Былая сінагога ў вёсцы Гарадок

На жаль будынак не захаваў аўтэнтычнай архітэктуры, але пад пластом тынкоўкі ўсё яшчэ хаваецца арыгінальная цэгла і дэкор.

Будынак сінагогі ў Гарадку

На сінагагальнай тэрыторыі ёсць некалькі мемарыяльных камянёў, якія нагадваюць аб тым, што Гарадок быў яўрэйскім мястэчкам. Падчас нямецкай акупацыі тутака стварылі гета, у якім у 1942 годзе было расстраляна больш за 700 жыхароў.

Мястэчка Гарадок

Мемарыял у Гарадку

Крыху наводдаль ад цэнтра ёсць і старадаўнія габрэйскія могілкі, на жаль падабрацца да іх праблематычна – усе падыходы забудаваны жылымі хатамі. Ніжэй кадры з кінахронікі 1931 года.

Старое фота Гарадок
кінахроніка 1931 года
Старое фота Гарадок
кінахроніка 1931 года

Насупраць сінагогі знаходзіцца царква, якую пабудавалі ў 1874 годзе, на месцы драўлянага папярэдніка, які згарэў у пажары.

Траецкая царква ў Гарадку

Што цікава, каменная агароджа і частка брамы захаваліся ад старой царквы. З 1944 года і да 1991 года храм быў закрыты і паступова разбураўся.

Руіны брамы Гарадок

Агароджа каля царквы ў Гарадку

Касцёл у Гарадку таксама ёсць. Сучасны з’явіўся не так даўно і быў перабудаваны са звычайнага жылога дома, да якога дабудавалі вежку са шпілем.

Касцёл у Гарадку

А вось стары храм Святога Яна Хрысціцеля хутчэй за ўсё знаходзіўся на ўскрайку Гарадка, дзе каталіцкія могілкі. Будаваўся ў 30-ыя гады мінулага стагоддзя з дрэва, ніжэй на фота можна ўбачыць як будынак выглядаў.

Старое фота Гарадок
1930 год, крыніца: be-tarask.wikipedia

Сённяшнія каталіцкія могілкі.

Каталіцкія могілкі ў вёсцы Гарадок

Што засталося ад касцёла ў Гарадку?

Напамінам пра касцёл служыць сціплы драўляны крыж.

Драўляны крыжСтарыя магілкі ў вёсцы Гарадок

У цэнтры Гарадка ёсць музей, дзе пры жаданні зможаце даведацца больш цікавага пра гісторыю места. Ніжэй кропка з размяшчэнне замчышча на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, раю заехаць у Маладзечна і Лебедзева.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here