Калі вы плануеце вандроўку па Мінскай вобласці, тады Івянец – гэта абавязковы пункт. Галоўная пярліна гэтага мястэчка – велічны касцёл Святога Міхаіла Арханёла, які разам з кляштарам францысканцаў стварае адзін з самых прыгожых архітэктурных ансамбляў у стылі віленскага барока на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Івянецкі касцёл таксама вядомы як “Белы”.

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла і кляштар францысканцаў
Касцёл Святога Міхаіла Арханёла, 2025 год
Івянецкі Белы касцёл
2021 год

Першы драўляны касцёл быў фундаваны тут яшчэ ў 1702 годзе, калі мясцовы ўладальнік Тэадор Антоні Ваньковіч запрасіў у Івянец манахаў-францысканцаў. Але мураваны храм, які мы можам паглядзець сёння, збудаваны крыху пазней – у 1749 годзе.

Касцёл Івянец
2016 год

На працягу доўгага часу францысканцы ў Івянцы займаліся не толькі духоўнымі справамі. Пры кляштары дзейнічала школа, працавала багатая бібліятэка, а самі манахі аказвалі медыцынскую дапамогу мясцовым жыхарам. Гэта было сапраўднае культурнае сэрца Івянца, аднак у 1832 годзе, пасля паўстання, кляштар быў скасаваны расійскімі ўладамі. Касцёл за тым часам стаў звычайным прыхадскім, а кляштарныя карпусы пачалі выкарыстоўвацца пад адміністрацыйныя і іншыя патрэбы.

Івянец

Кляштар францысканцаў Івянец

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў Івянцы – гэта сапраўдны ўзор віленскага барока. Галоўная асаблівасць архітэктуры касцёла – яго дынамічны фасад і багатая аздоба. Так фасад фланкуюць дзве высокія, пяціярусные вежы, што цікава, яны не маюць масіўнасці, уласцівай ранняму барока, хутчэй наадварот, іх формы вельмі ажурныя і вытанчаныя. Паміж вежамі размяшчаецца складаны, шмат’ярусны фігурны франтон, што ўпрыгожаны пілястрамі і нішамі. Беласнежныя сцены падкрэсліваюць барочную пластыку.

"Белы" касцёл Святога Міхаіла Арханёла ў пасёлку Івянец

Касцёл Івянец
2015 год

Касцёл уяўляе сабой крыжовую базіліку, падзеленую на 3 нефы. Унутры знаходзіцца 3 алтары, якія ўпрыгожаны скульптурнай ляпнінай у стылі ракако.

Як выглядае касцёл у пасёлку Івянец унутры?

У 1868 годзе касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў адабраны ў вернікаў і перададзены праваслаўнай царкве. Гэтая падзея паўплывала і на вонкавы выгляд будынка. Так у 1880-1885 гадах над барочнымі вежамі касцёла паставілі характэрныя для праваслаўнай архітэктуры таго часу купалы ў форме “цыбулін”.

Архітэктура Беларусі Івянец

У такім змененым выглядзе храм прастаяў ажно да Першай сусветнай вайны. Толькі ў пачатку 20 стагоддзя (і ўжо ў паслярэвалюцыйны перыяд 1918 года) лёс святыні зноў пачаў мяняцца, вяртаючы ёй каталіцкі статус, хоць працэс вяртання касцёла вернікам у той час быў вельмі складаным і супярэчлівым.

Старое фота касцёл у пасёлку Івянец
Стары здыма, да 1939 года

У 1948 годзе касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў канчаткова зачынены для вернікаў. Як гэта часта бывала за тым часам, старажытныя муры прыстасавалі пад патрэбы савецкай гаспадаркі.

Касцёлы Беларусі на фота 80-90ых гадоў
80-ыя

Так у памяшканнях касцёла пэўны час размяшчалася прадуктовая крама, а пазней – засолачны цэх.

Белы касцёл і кляштар францысканаў

Будынкі кляштара выкарыстоўваліся спачатку як школьныя памяшканні, а ўжо ў больш позні савецкі перыяд – пад патрэбы мясцовага прадпрыемства (Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута).

Івянец кляштар

Безумоўна, што пераабсталяванне прасторы пад склады і цэхі нанесла вялікую шкоду інтэр’ерам. Была страчана частка старадаўняга дэкору, разбураліся ўнутраныя элементы, якія не адпавядалі прамысловым мэтам.

Івянец цікавосткі Беларусі

Аднак, на шчасце, агулам архітэктурны комплекс захаваўся без радыкальных перабудоў, што дазволіла пазней вярнуць храму яго гістарычнае аблічча. У 1992 годзе, храм быў афіцыйна вернуты вернікам, пры касцёле была адноўлена францысканская місія, якая вярнулася да духоўнай апекі над Івянцом.

Касцёл у Івянцы

З 2003 года ў комплексе праводзіліся маштабныя рэстаўрацыйныя работы. Сёння “Белы касцёл” з’яўляецца не толькі дзеючай святыняй, але і адной з самых дагледжаных і прыгожых архітэктурных цікавостак Беларусі, як мінімум Мінскай вобласці.

Івянец

Белы Касцёл Івянца знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Пушкіна і 1 Мая, кропка з адзнакай на мапе ніжэй:

У пасёлку Івянец будзе таксама цікава наведаць касцёл Святога Аляксея. Па магчымасці паспрабуйце зазірнуць у вёску Рудня, дзе знаходзіцца занядбаны санаторый “Лясное” і руіны сядзібы Тышкевічаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here