Мемарыяльны запаведнік “Вязынка”, што ў Маладзечанскім раёне, – гэта сапраўднае месца сілы, дзе нарадзіўся класік беларускай літаратуры Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч). Менавіта тутака, у былым фальварку над маляўнічай ракой Вязынкай, у 1882 годзе нарадзіўся Іван Луцэвіч – будучы пясняр беларускага народа, больш вядомы як Янка Купала. Сёння Вязынка – гэта не проста музей, а даволі вялікі жывы запаведнік пад адкрытым небам, куды прыязджаюць за натхненнем, спакоем і прыгажосцю беларускай прыроды.

Вязынка музей

Вязынка Беларусь

Пастанаўленне аб стварэнні мемарыяльнага музея ў Вязынцы было прынята яшчэ ў 1945 годзе, а вось сам запаведнік, плошчай 21 гектар, урачыста адкрылі да 90-годдзя Купалы – у 1972 годзе.

Вязынка Янка Купала
Помнік-бюст Янку Купалу быў усталяваны ў парку, яго аўтарам з’яўляецца легендарны беларускі скульптар Заір Азгур

Каб аднавіць сядзібны дом Луцэвічаў, навукоўцы і рэстаўратары правялі каласальную работу. Паводле старых архіўных планаў, дакументаў і ўспамінаў мясцовых старажылаў, хата была адноўлена менавіта ў тым выглядзе, які яна мела напрыканцы 19 стагоддзя. Унутры хаты выкарыстаны арыгінальныя этнаграфічныя экспанаты, а таксама алічбаваныя рукапісы паэта, лісты і сямейныя фотаздымкі.

Музей Янкі Купалы ў Вязанцы

Вязынка – гэта цэлы комплекс гісторыка-культурных славутасцяў, дзе кожны куток мае сваё значэнне.

Музей у Вязанцы

Вязынка славіцца тым, што гэта адна з самых актыўных этнаграфічных пляцовак краіны. Тут не проста захоўваюць памяць, тут літаральна жывуць народныя традыцыі. Штогод у канцы чэрвеня – пачатку ліпеня Вязынка прымае маштабнае і вельмі прыгожае свята Купалле, а ў сакавіку – “Гуканне Вясны”.

Вязынка гуканне

Сюды з’язджаюцца сотні маладых людзей у народных строях, ладзяцца спевы, пляценне вянкоў і пусканне іх па вадзе. Восенню тут традыцыйна адзначаюць Багач – свята заканчэння збору ўраджаю з кірмашамі, народнымі танцамі і абрадамі.

Гуканне вясны Вязынка

У Вязынку вельмі проста дабрацца нават без аўтамабіля. З Мінска (вакзал або станцыя Інстытут Культуры) трэба сесці на электрычку ў маладзечанскім кірунку і ехаць да станцыі “Вязынка” (каля 1 гадзіны ў дарозе). Чыгуначная платформа знаходзіцца літаральна ў 100 метрах ад уваходу ў запаведнік. Ніжэй кропка з адзнакай аб’екта на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава заехаць да касцёла ў Радашковічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here