Калі вы хочаце па-сапраўднаму зразумець Быхаў і зазірнуць за, так бы мовіць, кулісы ягоных ваенных таямніц і ўбачыць тое, што схавана ад вачэй на замкавых руінах, абавязкова завітайце ў мясцовы краязнаўчы музей. З 2016 года музей месціцца ў прыгожым будынку з чырвонай цэглы канца 19 – пачатку 20 стагоддзяў. Першапачаткова тут знаходзілася мужчынская гімназія.


У залах музея захоўваюцца рэдкія археалагічныя знаходкі, зброя і манеты, знойдзеныя падчас раскопак на тэрыторыі замка і старадаўняга горада. Тутака можна паглядзець якім Быхаў быў у часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.


Экспазіцыя музея падзелена на шэсць залаў. Акрамя старажытнай ваеннай гісторыі (перыяду Паўночнай вайны і абароны ад казакоў), тут ёсць вельмі цёплы этнаграфічны залу з прадметамі побыту беларусаў, а таксама матэрыялы пра знакаміты Баркалабаўскі манастыр і палац Талстых у Грудзінаўцы.


Музей ідэальна падыходзіць для таго, каб пачаць з яго экскурсію па Быхаве. Спачатку вы пабачыце макеты, зброю і партрэты Сапегаў, а потым ужо “падкаванымі” пойдзеце глядзець на замак і сінагогу.

Кошт уваходных квіткоў у Быхаўскі краязнаўчы музей вельмі сімвалічны і даступны для кожнага турыста. Час працы: аўторак – пятніца з 8:00 да 18:00, субота – нядзеля з 8:00 да 17:00 (панядзелак: выходны). Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
Раю таксама паглядзець сядзіба-палац Гатоўскіх у мястэчку Чырвоны (Красны) Бераг.










