Мяркуецца, што маёнтак Задзвея, і суседнія вёскі належалі роду Межаеўскіх ажно з 18 стагоддзя, ці нават раней. Пры іх тутака быў збудаваны вялікі сядзібны комплекс, рэшткі якога можна паглядзець і сёння.


Драўляную сядзібу ў Задзвеі збудавалі хутчэй за ўсё пры Мацвеі Межаеўскім (*дакладна вядома, што пры ім сядзіба была перабудавана і пашырана). Будынак быў прамавугольнай формы, аднапавярховы, з высокай гонтавай страхой. Да дома з параднага боку прылягаў чатырохкалонны порцік з трохкутным франтонам – тыповы атрыбут стылю класіцызм.

З паркавага боку сядзіба мела цікавы “выступ” ці рызаліт, з пілястрамі і даўгімі вокнаў. Гэтая сцяна, як і ганак, была значна вышэйшай за асноўны аб’ём будынка.

Інтэр’ер дома характарызаваўся прастатой, так сцены былі наўпрост пабеленыя, а падлога ў асноўным з лакіраваных драўляных дошак. Толькі ў трох галоўных пакоях быў паркет. Апроч цагляных комінаў, у пакоях сядзібы былі печы з рознакаляровай кафлі. Гасцёўня была абстаўлена цяжкай мэбляй з чырвонага дрэва ў стылі ампір.

Будынак акружаў парк з лісцяных і хвойных дрэў, у якім знаходзіліся ажно тры алеі па розным напрамкам. Амаль побач з парадным дваром размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Так на ўскрайку парка захавалася арыгінальная квадратная лядоўня, якая звонку нават нагадвае нейкую капліцу.


Збудавалі яе ў першай палове 19 стагоддзя з рысамі стылю неаготыка. Сцены гэтага дзіўнага збудавання маюць таўшчыню каля 65 сантыметраў, складзены са светла-чырвонай цэглы. Унутры ў бакавых сценах ёсць глыбокія нішы.

Лядоўня адпавядае форме квадрат, ейныя куты ўмацаваныя эскарпамі. Тры ідэнтычная сцяны маюць па адным круглым акенцы і па два невялічкіх праёма ў выглядзе канюшыны. У фасаднай сцяне над уваходным праёмам, шырыня якога дзесьці 1,5 метра, месціцца паўцыркульнае акно.

У канцы 19 стагоддзя Марыя з роду Межаеўскіх атрымала ў спадчыну маёнтак Задзвея. Затым ажаніліся з Ігнаціям Чачотам і з таго часу, сядзіба ўжо належала прадстаўнікам менавіта гэтага роду.

Ёсць і некалькі цікавых фактаў звязаныя з сядзіба Задзвея. Так у маёнтку некаторы час жыў Ян Чачот, а таксама неаднаразова бываў ягоны сябра – Адам Міцкевіч. Дарэчы вобраз ксяндза Паўла Грынашкевіча стаў прататыпам ксяндза Пятра (з мясцовай парафіі) у трэцяй частцы яго паэмы “Дзяды”

У мястэчку можна паглядзець некаторыя іншыя пабудовы, якія захаваліся з часоў сядзібы: будынак стайні, флігель, свіран, яшчэ стаяў бровар каля ракі, але яго цалкам разабралі. Ніжэй кропка з адзнакай лядоўні на мапе:
У гэтым краі раю таксама заехаць у Паланечку да сядзібы Радзівілаў.








