Вёска Дзеркаўшчына (на рускай мове – Дерковщина), згадваецца ў пісьмовых звестках ужо ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Калісьці тутака быў і невялікі маёнтак, які належаў Бухавецкім. Сёння ў Дзеркаўшчыне галоўнай цікавосткай можна лічыць касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Дзеркаўшчына Дерковщина

Дзеркаўшчына

Храм быў пабудаваны ў першай палове 19 стагоддзя, у самым цэнтры тагачаснай вёскі. Ёсць нават дакладная дата – 1822 год.

Костел в Дерковщине

Касцёл збудавалі з бутавага каменю, таксама ён абнесены бутавай агароджай з магутнай двух’яруснай мураванай званіцай.

Дзеркаўшчына старое фота
старое фота, прыкладна 1900 год

Дзеркаўшчына вежа

Будынак прамавугольны ў плане, асноўны аб’ём з двухсхільнай страхой і чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя пабеленыя архітэктурныя дэталі: карнізы, ліштвы аконных праёмаў, пілястры. Агулам архітэктура касцёла хутчэй эклектычная, з рысамі стылю класіцызм.

Дзеркаўшчына касцёл

Дерковщина костел

Пасля Другой сусветнай вайны касцёл прымусова закрылі, магчыма яго прыстасавалі пад нейкія гаспадарчыя патрэбы. Але на жаль, дакладных звестак не знайшоў. Вернікам будынак павярнулі ў 1989 годзе. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі можна таксама заехаць паглядзець на капліцу ў Кіякова і да касцёла ў мястэчку Удзела.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here