Побач з касцёлам Святой Ганны ў Варончы размяшчаюцца каталіцкія могілкі, якія можна назваць аднымі з найстарэйшых на Навагрудчыне, тут прыкладна каля 1500 пахаванняў. Дарэчы, менавіта тут спачываюць сем’і былых уладальнікаў маёнтка Варонча.


На гэтых могілках можна адшукаць магілу Антонія з Мержаеўскіх, які быў пахаваны ў 1864 годзе. Побач магіла Ізабэлы Мержаеўскай, памерла ў 1890 годзе.


Таксама ў Варончы ёсць магілы прадстаўнікоў роду Любанскіх, Войнаў, Чачотаў, Ліпніцкіх і Верашчакаў.

Яшчэ на гэтых могілках пахаваны і апошнія ўладары Варончанскай сядзібы – Ганна Любанская, Аляксандра Чарноцкая, Юзэф Чарноцкі і некаторыя іншыя, – усе яны былі забіты ў 1943 годзе.

Цікавы факт: гэтыя могілкі можна ўбачыць у першым беларускім серыяле “Пракляты ўтульны дом”.

Перад уваходам на Варанчанскія могілкі стаіць невялікая драўляная каплічка 1989 года.

Ніжэй кропка з адзнакам аб’екта на мапе:
У гэтым краі будзе таксама цікава паглядзець рэшткі царквы ў вёсцы Беразавец.








