На цэнтральнай вуліцы гарадскога пасёлка Халопенічы можна паглядзець руіны праваслаўнага храма, які быў пабудаваны ў сярэдзіне 19 стагоддзі. Былая Успенская царква ўзведзена на месцы невялікага драўлянага храма, які стаяў тутака яшчэ з 1712 года. Скончылі работы над мураваным будынкам прыблізна да 1863 года.

Халопенічы што паглядзець?

У выніку атрымаўся даволі традыцыйны па архітэктуры праваслаўны храм, які мае форму выцягнутага крыжа. Фасад вылучаўся шырокай вежай-званіцай, якая завяршалася цыбульным купалам, а па баках размяшчаліся дзве сіметрычныя рызніцы.

Руіны царквы ў вёсцы Халопенічы

Халопенічы руіны храма

Цікавы факт, – гэты храм заставаўся дзейным амаль да самага заканчэння Другой сусветнай вайны, але быў моцна пашкоджаны ў 1944 годзе, пасля чаго ўжо не аднаўляўся.

Успенская царква ў Халопенічах

Халопенічы царква

Пра гэты храм у сваіх мемуарах-успамінах шмат пісаў ураджэнец Халопенічаў – Адам Багдановіч (бацька Максіма Багдановіча). У яго гонар у цэнтры пасёлка нават усталявалі помнік.

Руіны храма ў вёсцы Халопенічы

Аграгарадок Халопенічы, Беларусь

Руіны храма закансерваваны і абнесены дротам, тэрыторыя вакол выглядае цалкам дагледжанай. У канцы 90-ых па суседстве пачалі будаваць невялічкую драўляную цэркаўку, дзе і праводзяцца сёння службы.

Старая царква ў Халопенічах
крыніца: “калекцыя Балзункевіча” з сайта Глобус Беларусі, прыблізна 1900 год

Аграгарадок Халопенічы, Мінская вобласць

Былая царква Успення Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на вуліцы Рэвалюцыйная, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Яшчэ адна цікавостка ў Халопенічах – гэта будынак былога кляштара дамініканцаў. Калі будзеце ў гэтым краі раю з’ездзіць у Чарэю, каб убачыць маляўнічыя руіны храма на паўвостраве.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here