У Стаўбцоўскім раёне, Мінскай вобласці, ёсць вёска з гучнай і даволі нетыповай назвай – Куль. Яно магло дастацца гэтаму мястэчку яшчэ ў перыяд мангола-татарскага іга, бо з цюркскага “куль” даслоўна азначае – “возера”. Ёсць і больш сучасны варыянт паходжання, ад ангельскага “Cool” (Кул) – класны ці файны. Як мае быць, у гэтым краі калісьці быў і шляхетны маёнтак, але ад былой велічы амаль нічога не засталося. Сядзіба – зруйнавалася, а ейныя падмуркі зараслі бур’янам.

Капліца Святога Юзафа і рэшткі сядзібы ў вёсцы Куль

Сядзіба ў вёсцы Куль

Што дзіўна, на прасторах інтэрнэту нават няма інфармацыі аб апошніх уладарах маёнтка. Затое захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы і невялічкая каталіцкая капліца Святога Юзэфа – галоўная цікавостка ў вёсцы Куль.

Капліца ў вёсцы Куль

Цалкам імаверна, што гісторыя маёнтка пачалася з братоў Базарэўскіх, якія ўзялі рэнту ў Радзівілаў на гэтыя землі. Пасля тутака гаспадарыла сям’я Бржазоўскіх, пры якіх і збудавалі капліцу ў 1847 годзе.

Капліца ў вёсцы Куль

У 1880 годзе ўвесь маёнтак Куль быў закладзены маскоўскаму банку, каб разлічыцца за даўгі. Праз некалькі гадоў маёнтак быў выкуплены нейкім Якавам Дыленіўсам. Пры ім дарэчы быў пабудаваны бровар, папяровая фабрыка і вадзяны млын, а таксама частка іншых гаспадарчых пабудоў.

Сядзіба ў вёсцы Куль

Пад час Першай сусветнай вайны маёнтак у вёсцы Куль быў разрабаваны, а ўся вытворчасць “спынілася”. Далей толькі горы, бо ў другую Сусветную гаспадарка былы амаль цалкам знішчана. Засталося зусім небагата, вось гэтыя рэшткі і можна паглядзець сёння.

Свіран ў вёсцы Куль

Сядзіба была акружана пейзажным паркам, які часткова захаваўся, у адрозненне ад дома.

Вёска Куль

Капліца ў вёсцы Куль

Вёска Куль багатая на таямніцы, гісторыі і легенды. Так згадваюцца і падземныя хады, і скарб, і нават прывіды.

Вёска Куль

Ад разбуранай сядзібы-палаца цягнецца алея, цераз густы лес да капліцы Святога Юзэфа.

Сядзіба Куль

За савецкім часам храм быў часткова разбураны, але мясцовыя жыхары напачатку 2000-х яго цалкам аднавілі.

Капліца Святога Юзафа і рэшткі сядзібы ў вёсцы Куль

Напэўна ў той жа час прыбудавалі і драўляную частку капліцы, якая рэзаніруе з агульным абліччам.

Капліца ў вёсцы Куль

Вёска Куль Капліца

Каб дабрацца да капліцы ў вёсцы Куль глядзіце адзнаку на мапе:

Побач з вёскай Куль ёсць царква ў мястэчку Слабодка, а таксама касцёл у пасёлку Школьны. Па трасе Р54 можна праехаць каля 20 кіламетраў і ўбачыць старадаўні абарончы храм у вёскі Дзераўная. А яшчэ больш славутасцяў і цікавостак Беларусі на мапе.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here