Для ўсіх, хто цікавіцца прыродай Беларусі і займаецца бёрдвочынгам (назіраннем за птушкамі), можа быць цікава якія віды знаходзяцца пад асаблівай аховай дзяржавы і ўключаны ў спіс Чырвонай кнігі. Сакавік 2025 года прынёс важныя змены: уступіла ў сілу абноўленая рэдакцыя спісаў Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь. На сёння пад аховай закону знаходзіцца 71 від птушак. Ніжэй табліца са спісам птушак з назвамі на беларускай, рускай і англійскай мовах, а таксама з указаннем лацінскіх назваў.

Спіс птушак Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь

*(у алфавітным парадку)

Беларуская назва Назва на рускай мове Лацінская назва English name Катэгорыя
1 Арол-вужаед Змееяд Circaetus gallicus Short-toed snake eagle II
2 Арол-карлік Орел-карлик Hieraaetus pennatus Booted eagle I
3 Арол-маркут Беркут Aquila chrysaetos Golden eagle I
4 Арлан-белахвост Орлан-белохвост Haliaeetus albicilla White-tailed eagle III
5 Барадатая кугакаўка Бородатая неясыть Strix nebulosa Great grey owl II
6 Баталён Турухтан Calidris pugnax Ruff III
7 Белавокі нырок Белоглазая чернеть Aythya nyroca Ferruginous duck I
8 Беласпінны дзяцел Белоспинный дятел Dendrocopos leucotos White-backed woodpecker IV
9 Белая сініца Белая лазоревка Cyanistes cyanus Azure tit III
10 Валасяніца-белашыйка Мухоловка-белошейка Ficedula albicollis Collared flycatcher IV
11 Вераб’іны сычык Воробьиный сыч Glaucidium passerinum Eurasian pygmy owl IV
12 Вусатая сініца Усатая синица Panurus biarmicus Bearded reedling (Bearded tit) IV
13 Вялікі арлец Большой подорлик Clanga clanga Greater spotted eagle I
14 Вялікі грыцук Большой веретенник Limosa limosa Black-tailed godwit III
15 Вялікі зуёк Галстучник Charadrius hiaticula Common ringed plover II
16 Вялікі кулён Большой кроншнеп Numenius arquata Eurasian curlew II
17 Вялікі савук Большой крохаль Mergus merganser Common merganser (Goosander) III
18 Вяртлявая чаротаўка Вертлявая камышевка Acrocephalus paludicola Aquatic warbler I
19 Гуменная стрынатка Просянка Miliaria calandra Corn bunting IV
20 Гусь-піскулька Гусь-пискулька Anser erythropus Lesser white-fronted goose IV
21 Даўгахвостая кугакаўка Длиннохвостая неясыть Strix uralensis Ural owl III
22 Даўганосы савук Длинноносый крохаль Mergus serrator Red-breasted merganser II
23 Драч Коростель Crex crex Corn crake IV
24 Дубальт Дупель Gallinago media Great snipe II
25 Жаўрук-смяцюх Хохлатый жаворонок Galerida cristata Crested lark IV
26 Жоўтагаловы дзяцел Трехпалый дятел Picoides tridactylus Eurasian three-toed woodpecker IV
27 Залацістая сеўка Золотистая ржанка Pluvialis apricaria European golden plover III
28 Звычайная туркаўка Обыкновенная горлица Streptopelia turtur European turtle dove IV
29 Звычайны зімародак Обыкновенный зимородок Alcedo atthis Common kingfisher III
30 Зялёная жаўна Зеленый дятел Picus viridis European green woodpecker III
31 Касматаногі сыч Мохноногий сыч Aegolius funereus Boreal owl IV
32 Качка-шылахвостка Шилохвость Anas acuta Northern pintail III
33 Крывок Кулик-сорока Haematopus ostralegus Eurasian oystercatcher III
34 Кулік-марадунка Мородунка Xenus cinereus Terek sandpiper III
35 Кулік-паручайнік Поручейник Tringa stagnatilis Marsh sandpiper III
36 Кулік-селянец Большой улит Tringa nebularia Common greenshank III
37 Малая крычка Малая крачка Sternula albifrons Little tern II
38 Малая чайка Малая чайка Hydrocoloeus minutus Little gull III
39 Малы арлец Малый подорлик Clanga pomarina Lesser spotted eagle III
40 Малы пагоніч Малый погоныш Zapornia parva Little crake IV
41 Палявы лунь Полевой лунь Circus cyaneus Hen harrier III
42 Палявы свірстун Полевой конек Anthus campestris Tawny pipit IV
43 Пардва Белая куропатка Lagopus lagopus Willow ptarmigan I
44 Пугач Филин Bubo bubo Eurasian eagle-owl II
45 Сава балотная Болотная сова Asio flammeus Short-eared owl IV
46 Савук-луток Луток Mergellus albellus Smew I
47 Садовая стрынатка Садовая овсянка Emberiza hortulana Ortolan bunting II
48 Сіні сіваграк Сизоворонка Coracias garrulus European roller I
49 Сіпуха Сипуха Tyto alba Barn owl II
50 Скапа Скопа Pandion haliaetus Osprey II
51 Сокал-дрымлюк Дербник Falco columbarius Merlin III
52 Сокал-кабец Чеглок Falco subbuteo Eurasian hobby IV
53 Сокал-падарожнік Сапсан Falco peregrinus Peregrine falcon I
54 Сокал-пустальга Обыкновенная пустельга Falco tinnunculus Common kestrel III
55 Сокал-шулёнак Кобчик Falco vespertinus Red-footed falcon I
56 Соўка-сплюшка Сплюшка Otus scops Eurasian scops owl IV
57 Стучок Гаршнеп Lymnocryptes minimus Jack snipe IV
58 Сыч-сіпель Домовый сыч Athene noctua Little owl IV
59 Сярэдні кулён Средний кроншнеп Numenius phaeopus Whimbrel III
60 Чапля-бугай Большая выпь Botaurus stellaris Eurasian bittern III
61 Чапля-кваква Кваква Nycticorax nycticorax Black-crowned night heron IV
62 Чапля-лазянік Малая выпь Ixobrychus minutus Little bittern III
63 Чарналобы грычун Чернолобый сорокопут Lanius minor Lesser grey shrike II
64 Чорнаваллёвы гагач Чернозобая гагара Gavia arctica Black-throated loon II
65 Чорны бусел Черный аист Ciconia nigra Black stork III
66 Чорны каршун Черный коршун Milvus migrans Black kite III
67 Чырвоны каршун Красный коршун Milvus milvus Red kite III
68 Шчурка-пчалаедка Золотистая щурка Merops apiaster European bee-eater IV
69 Шызая чайка Сизая чайка Larus canus Common gull IV
70 Шэрашчокая коўра Серощекая поганка Podiceps grisegena Red-necked grebe IV
71 Шэры журавель Серый журавль Grus grus Common crane III

 

А вось крыху фота птушак з гэтага спісу:

Птушка сыч Сіпель
Сіпель, ці Сыч-сіпель, ці часам Дамавы сыч
Птушкі - сава балотная
Балотная сава
Вялікі савук ці крахаль
Вялікі савук ці крахаль
Як выглядае Турухтан?
Баталён
Вусатая сініца
Вусатая сініца
Вялікі грыцук
Вялікі грыцук
Зімародак
Звычайны зімародак
Шылахвостка (Шилохвость)
Качка-шылахвостка
Птушка Сокал-шулёнак
Сокал-шулёнак ці Кобчык
Птушка Стучок
Стучок
Гагач чорнаваллёвы (Чернозобая гагара)
Гагач чорнаваллёвы
Шчурка-пчалаедка
Шчурка-пчалаедка
Птушка Шэры журавель
Шэры журавель

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here