Недалёка ад Любчы, каля дарогі паблізу ад вёскі Загор’е Сенненскае, можна паглядзець вялізны крыж на магіле Адама і Эвеліны Пуслоўскіх.


Малады Адам Пуслоўскіх у 1863 годзе ўзначаліў атрад паўстанцаў з 60 чалавек, які з мястэчку Сянно (там у Пуслоўскіх была сядзіба) выдвінуліся ў бок Нёмана. Пад час бітвы вы ўрочышчы Белыя Мхі (гэта паміж Шчорсамі і Налібакамі) трапіў у палон і судом у Навагрудку прыгавораны да расстрэлу. Пакаранне смерцю адбылося ў шэсць гадзін вечара, 26 чэрвеня 1863 года.

Цела нябожчыка таемна перавезлі ў Фарны касцёл, а ўжо затым у невялічкі склеп, які збудавала ягоная маці Эвеліна. У 1880 годзе, побач з сынам, была пахаваная і яна.

На гэтых могілках быў усталяваны помнік – крыж з фігурай Хрыста, на якім з-за канспірацыі было напісана толькі імя Эвеліны, але ў 1990 годзе дадалі памятная дошка пра Адама Пуслоўскага.

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У гэтым краі будзе цікава наведаць касцёл Святога Казіміра ва Уселюбе.








