Мястэчка Вішнева, што ў Валожынскім раёне, калісьці было адным з самых прагрэсіўных эканамічных цэнтраў свайго часу менавіта дзякуючы дзейнасці роду Храптовічаў. Так яшчэ ў 1770-ыя гады граф Яўхім Храптовіч заснаваў у Вішневе буйную жалезаплавільную мануфактуру. Рэшткі гэтага прадпрыемства можна паглядзець і сёння.

Вішнева завод Храптовічаў

Спадчына Храптовічаў Вішнева

Дзеля гэтага металургічнага завода пабудавалі даменную печ, якая працавала на мясцовай балотнай рудзе і драўляным вугле. Мяркуецца, што прадпрыемства Храптовічаў было адным з першых і самых перадавых металургічных вытворчасцяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі, былых землях ВКЛ.

Завод Храптовічаў у Вішневе

На мануфактуры ў Вішневе выраблялі не толькі цвікі, агароджы і посуд, але і якасную зброю, прылады працы і нават дэкаратыўнае ліццё. Прадукцыя паспяхова прадавалася па ўсім рэгіёне.

Металургічны завод Храптовічаў

Калі ўважліва пашукаць, так у Вішневе там-сям знойдуцца вырабы гэтай вытворчасці (*дакладна можна паглядзець крыжы на могілках).

Былы металургічны завод Храптовічаў у Вішневе

Дарэчы, Яўхім Храптовіч быў вядомы сваімі рэфарматарскімі поглядамі. У сваіх маёнтках, Вішнева і Шчорсы, ён замяніў паншчыну – чыншам (грашовым падаткам) і даў сялянам асабістую свабоду яшчэ ў канцы 18 стагоддзя, як разумееце, задоўга да афіцыйнай адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі (*там гэта адбылося ў 1861 годзе).

Ніжэй кропка з адзнакай былога завода на мапе:

У Вішнева варта абавязкова наведаць старажытны касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here