У Полацку захаваўся ўнікальны помнік архітэктуры - кірха (лютэранская царква). Цяпер тут працуе мясцовы краязнаўчы музей. Гісторыя полацкай лютэранскай абшчыны пачынаецца яшчэ ў другой палове 18 стагоддзя, калі ў 1775 годзе была пабудавана першая драўляная кірха. Каменны варыянт збудаваны значна пазней. У адных крыніцах указваецца 1888 год, у іншых 1912 год.
Калі з датай будаўніцтва пытанняў хапае, то дакладна вядома, калі лютэранская царква была зачынена - 1924 год. Пасля чаго ў храме знаходзіўся склад для захоўвання збожжа, а потым нядоўга нават працаваў кінатэатр.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны кірху перапрафілявалі пад музей.
Архітэктура ў царквы цікавая і мае яркія рысы як неаготыкі, так і псеўдаготыкі. Дамінантнае месца займае чацвярыковая вежа ў два ярусы, упрыгожаная карнізамі. Уваход у кірху апраўлены спічастым парталам, сцены выдзелены контрфорсамі, а па перыметры ўсяго будынка размяшчаюцца пінаклі.
Да асноўнага аб'ёму прыбудаваны аднапавярховы адміністрацыйны будынак. Верагодна калі яго будавалі была зменена апсіда кірхі, на больш простую прамавугольную форму.
Знайсці гэтае месца будзе лёгка, кірха знаходзіцца ў гістарычнай частцы Полацка, побач з іншымі славутасцямі. Музей працуе з 10:00 да 17:00, панядзелак выходны; адрас: вуліца Ніжне-Пакроўская, 11, ніжэй адзнака на мапе:
Яшчэ адзін помнік, звязаны з лютэранскай царквой – старажытныя могілкі і капліца. У некалькіх кроках ад кірхі размешчаны Сафійскі сабор и калегіюм езуітаў.