Недалёка ад вёскі Гарадок, Маладзечанскага раёна, можна ўбачыць руіны вадзянога млына, якія згадываюць як “Млын Каліноўскага”. Пабудова на жаль моцна запушчана, але знаходзіцца ў маляўнічым месцы на беразе ракі Заходняй Бярэзіны. Пабудавана ў другой палове 19 стагоддзя, верагодна ў 1875 годзе, калі гэтыя землі належалі прадстаўнікам роду Корсакаў, у якіх у Пятроўшчыне быў свой маёнтак.

Руіны вадзянога млына ў вёсцы Пятроўшчына

Млын выкананы з буйнога бутавага каменя і цэглы, мае плошчу каля 100 метраў квадратных. Што цікава, пабудову выкарыстоўвалі аж да канца 70-ых па прамым прызначэнні.

Некалькі гадоў таму млынок выставілі на продаж (аб'ект не з'яўляецца гістарычнай спадчынай), аднак пакупнік так і не знайшоўся, за гэты час паспеў абваліцца дах.

Вадзяныя млыны Беларусі

Ніжэй кропка з адзнакай на мапе, дзе знаходзяцца руіны млына.

Недалёка ад Пятроўшчыны можна паглядзець разваліны касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары