Адной з самых цікавых і наведвальных славутасцяў Полацка з'яўляецца - Сафійскі сабор. Архітэктурны помнік, які можна ўбачыць сёння, будаваўся ў сярэдзіне 18 стагоддзі на месцы падмурка яшчэ першай царквы, закладзенай у перыяд з 1044 па 1066 гады. Часткі старадаўніх сцен даступныя да прагляду ў скляпах сабору, таксама ацалела апсіда (вежа справа ад уваходу).

Старая частка сабора ў Полацку

На фота ніжэй бачныя нетынкаваныя ўчасткі – гэта і ёсць той самы стары мур 11 стагоддзя.

Сафійскі сабор старая частка

Гісторыя першапачатковага сабора грунтоўна даследавалася, але па аб'ектыўных прычынах і тлумачыцца даволі шырока. Лічыцца, што ўзвядзенне каменнага храма вялося ў сярэдзіне XI стагоддзя па ўказе князя. Усяслава Брачыславіча, у перыяд калі хрысціянства актыўна замацавалася на землях Кіеўскай Русі.

Сафійскі сабор - галоўная славутасць Полацка

Ужо ў тыя далёкія часы Сафія адразу ж стала цэнтрам рэлігійнага, палітычнага, грамадскага і культурнага жыцця. Полацкае княства ўзвядзеннем сабора сфармавала пасыл Кіеву аб сваёй незалежнасці і будучых планах на развіццё.

З 16 стагоддзя Полацк знаходзіўся ў складзе ВКЛ. Сафійскі храм стаў адзіным праваслаўным на гэтай тэрыторыі, але ўжо ў 1596 годзе далучаецца да вуніяцтва. Ёсць звесткі, што пры арцыбіскупе Іасафаце Кунцэвічы сабор часткова перабудоўваюць, прыблізна 1618 год.

Полацкі сафійскі сабор
старадаўняя паштоўка, першая палова 20 ст.

У пачатку 18 стагоддзі адбыліся падзеі якія і змянілі цалкам аблічча храма. У 1705 годзе сабор закрылі па загаду Пятра I, а ў сценах святыні арганізавалі парахавы склад. Выпадкова ці спецыяльна, так і засталося невядома, але ў маі 1710 года будынак узарвалі.

Палоцкі сабор

Часткова разбураны і разабраны - менавіта ў такім выглядзе заставаўся старадаўні Сафійскі сабор да 1738 года. Затым пачынаецца ўзвядзенне новага будынка, у папулярным на той момант стылі - Віленскае барока. Архітэктарам выступіў яркі прадстаўнік гэтага кірунку - Іаган Глаўбіц, на рахунку якога мноства падобных храмаў.

Напалеон арда полацк сафія
малюнак сярэдзіны 19 стагоддзя, аўтар – Напалеон Орда

З 1839 сабор зноў становіцца праваслаўным і заставаўся дзеючым аж да 1924, пакуль не быў зачынены. На нейкі час вяртаўся вернікам падчас Другой сусветнай вайны, аднак потым зноў закрываўся і ўжо да 90-ых.

Паглядзець інтэр'ер сабора можна на платнай аснове, ёсць магчымасць спусціцца ў скляпы, а таксама паслухаць арганную музыку. Сафійскі сабор размешчаны на вуліцы Замкавая 1, недалёка ад цэнтра Полацка.

Што яшчэ цікавага паглядзець у гэтым рэгіёне? Калі вас прыцягваюць масіўныя збудаванні, то адпраўляйцеся да руін касцёла ў Селішчы. Таксама рэкамендую паглядзець адзін з самых маленькіх гарадоў Беларусі - Дзісна.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары