У пачатку 19 стагоддзя Адам Літавар-Храптовіч пашырае бацькаўскі маёнтак Шчорсы, набыўшы ў Радзівілаў суседнія Нягневічы. На ўскрайку новага сядзібнага комплексу будуецца фальварак Адампаль, які чымсьці нагадваў "Мураванку". Тут актыўны шляхціц пабудаваў двухпавярховы жылы дом, жывёлагадоўчую ферму, мноства гаспадарчых пабудоў, а таксама цагляны бровар, які захаваўся і да нашага часу.

Вінакурня Храптовічаў Адампаль

Як і галоўны маёнтак Храптовічаў у Шчорсах, Адампаль моцна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны. Большая частка пабудоў была разбурана. У пасляваенныя гады на базе гаспадарчага комплексу арганізавалі школу-інтэрнат, крыху пазней дзіцячы дом. Потым зноў вайна і новыя разбурэнні, якія комплекс магчыма перажыў дзякуючы сваёй аддаленасці.

Сядзіба Адампаль

З 50-ых і па канец 80-ых гадоў большую частку Адампаля выкарыстоўвавалі зноўку як інтэрнат, а з 1991 года на гэтай базе арганізаваны спартыўны лагер "Алімпіец", які дзейнічае і сёння (*пад назвай "Адампаль").

Адампаль старое фота
стары здымак 1894 года, аўтар – Тэафіл Эўгеніюш Барэці

Самы цікавы аб'ект на тэрыторыі комплексу - трохпавярховы бровар з чырвонай цэглы, які пабудаваны на высокім цокалі ў 1877 годзе (перабудаваны на месцы старога бровара Адама Храптовіча).

Адампаль, Гродзенская вобласць

Калі пажадаеце паглядзець Адампаль, то улічвайце, што тэрыторыя закрытая, трэба будзе шукаць вартаўніка.

Адампаль вінакурня Храптовічаў

Ніжэй на мапе кропка з размяшчэннем бровара:

У гэтых краях рэкамендую з'ездзіць паглядзець старадаўні горад - Навагрудак.

5 3 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары