Адзін з самых вялікіх і прыгожых лясных масіваў нашай краіны - Налібоцкая пушча, размешчаная ў цэнтральнай частцы Беларусі. Гэтае дзіўнае месца дае магчымасць усім жадаючым адпачыць і дакрануцца да сапраўднай дзікай прыроды. У лясах пушчы сустракаюцца мноства жывёл, птушак і насякомых, многія з якіх уключаны ў Чырвоную кнігу. Тэрыторыя Налібоцкай пушчы, а гэта больш за 2000 км2, з 2005 года ўключана ў склад Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Налібоцкі". На што варта звярнуць увагу, дзе можна спыніцца і якія славутасці паглядзець - давайце разбярэмся.
Зубры ў Налібоцкай пушчы
Часта сімвалам Беларусі называюць зубра, – гэтых высакародных жывёл якраз можна ўбачыць у лясах і на палях пушчы.
У сярэдзіне мінулага стагоддзя колькасць гэтых жывёл у Налібоцкай пушчы была крытычна нізкай, зубры лічылася зніклымі з гэтых тэрыторый. Сітуацыю змаглі збалансаваць толькі ў 90-ыя гады, калі з Белавежскай пушчы сюды прывезлі 15 асобін. Менавіта гэты невялічкі статак і стаў асновай для адраджэння налібоцкага зубра.
Дзікія коні
Яшчэ адзін унікальны насельнік пушчы - тарпанападобныя коні, якіх у Беларусь завезлі з далёкіх Нідэрландаў. Гэтыя коні з'яўляюцца нашчадкамі вымерлых тарпанаў, якія калісьці жылі на тэрыторыі Налібоцкай пушчы.
Птушкі
Пушча з'яўляецца домам для вялікай колькасці птушак, сярод якіх каля 30 уключаны ў Чырвоную кнігу. На тэрыторыі запаведніка ёсць месцы гнездавання малога падворліка, сюды прылятае чорны бусел, а ля берагоў рэк водзіцца звычайны зімародак.
Вядома гэта толькі малая частка спісу птушак, у лясах і на палях таксама заўважаюць дупеля, вялікага вераценніка, краншнэпа. Можна сустрэць глушца, цецерука, рабчыка, амаль усіх відаў дзятлаў, а яшчэ незлічоную колькасць сініц, драпежных і вадаплаўных птушак.
Якія славутасці ёсць у пушчы?
У лясах Налібоцкай пушчы знаходзяцца маляўнічыя руіны сядзібы графа Тышкевіча "Вялае". Месца з багатай гісторыяй, некалі менавіта тут зараджалася беларуская фатаграфія.
Па суседстве стаіць занядбаны санаторый Лясное - гэта ўжо для тых, каго цікавіць індустрыяльны турызм.
На ўскраіне вёскі Камень ёсць прыродны помнік - "Чортаў камень", а таксама касцёл Святых Пятра і Паўла.
У Петрылавічах размяшчаецца музей-сядзіба Фелікса Дзяржынскага "Дзяржынава", а ў Налібоках стаіць адноўлены касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі і цагляная Міхайлаўская царква. Калі павялічыць радыус пошуку, крыху аддаліўшыся ад межаў пушчы, то ў спіс славутасцяў трапляюць аб'екты гарадскога пасёлка Івянец. А гэта шыкоўны касцёл святога Міхала Арханёла, неагатычны храм святога Аляксія, а таксама руіны сядзібы Плявака.
Каля трасы М6, гэта самая мяжа Налібоцкай пушчы, старажытны горад Валожын. Тут з славутасцяў - былы палац Тышкевічаў і касцёл Святога Юзафа.
З паўднёвага боку Налібоцкай пушчы для наведвання рэкамендую вёску Дзераўное, дзе знаходзіцца храм першай паловы 17 стагоддзя.
Пушча размяшчаецца як на тэрыторыі Мінскай вобласці, так і Гродзенскай, таму частка славутасцяў знаходзіцца з заходняга боку. Напрыклад гэта легендарны Любчанскі замак.
Аднак і на гэтым спіс цікавых месцаў паблізу ад Налібоцкай пушчы не заканчваецца. З паўночнага боку варта заехаць у мястэчка Вішнева, дзе ўсіх жадаючых чакае адзін з найстарэйшых касцёлаў Беларусі - Благавешчанскі, Таксама праваслаўная царква і руіны паляўнічай рэзідэнцыі Храптовічаў “Одраванж”.
Дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча?
Ад Мінска да пушчы ехаць прыкладна гадзіну ў бок Валожына (траса М1). Ёсць варыянт заязджаць з боку Стоўбцаў, па дарозе Р6, шлях зойме ўжо каля 54 гадзін.
Бо тэрыторыя пушчы велізарная, то лепш за ўсё арыентавацца на папулярныя кропкі. Адна з іх - экалагічная сцежка "Белакорэц", тут можна без стрэсу і мітусні пачаць знаёмства з Налібоцкім заказнікам. Ніжэй кропка з адзнакай лакацыі на мапе:
Якія яшчэ звяры?
Пушча багатая на самых розных жывёл, пры пэўным поспеху можна ўбачыць: высакароднага аленя, бурага мядзведзя, ласёў, дзікоў, лісоў, янотападобных сабакаў, лісоў, казуль і нават куніц.
Каля рэк сустракаюцца бабры, выдры і андатры. Акрамя таго фауна багатая норкамі, тхарамі, гарнастаямі, зайцамі, рэгістраваўся нават шакал.
Экскурсіі ў Налібоцкай пушчы
Багатая прырода і прыгожыя мясціны забяспечылі Налібоцкай пушчы цікавасць ад турыстаў самых розных узроўняў і інтарэсаў. Сюды едуць з агляднымі турамі і сафары, сплавамі на каяках і пешымі прагулкамі амаль круглы год і пры любым надвор'і.
Па кошце туры розныя і падыходзяць да самага шырокага кола. Пачынаючы ад 30 рублёвых пешых шпацыроў і заканчваючы дарагімі паездкамі з начлегамі ў экзатычных сядзібах.
Дзе спыніцца, санаторый і іншае
Што цалкам лагічна - калі ёсць турызм, ёсць попыт на начлег. Нажаль колькасць сядзібных комплексаў не зачыняе ўсе запатрабаванні, але тут ужо як ёсць, вось невялікі спіс месцаў дзе можна спыніцца ў Налібоцкай пушчы:
Экасядзіба «Хутар Трокі»
+375336735299, Сівіца, вул. Партызанская 1а
Сядзіба "Домік на Іслачы".
+375296777773, вёска Белакорэц, 26
Сядзіба "Налібоцкія васількі".
+375 (29) 313-78-64, Валожынскі р-н, в. Белакорэц, вул. Падлесная, д. 16
Санаторый "НАЛИБОКСКАЯ ПУЩА"
+375 44 704 94 01
Экасядзіба Навусць
80297611506, вёска Навусць