Недзе на паўночна-ўсходняй мяжы Налібоцкай пушчы знаходзіцца аграгарадок Налібакі, Стаўбцоўскага раёна, у якім можна паглядзець даволі цікавы касцёл. Само мястэчка досыць старое, у летапісе згадваецца ажно ў сярэдзіне 15 стагоддзя, а за доўгую гісторыю тут былі вядомыя ўладальнікі: Гедыгольдавічы, Кезгайлы, Завішы, Шэметы і Радзівілы. Вось пры апошніх, а менавіта пры Альбрэхце Станіславе Радзівіле, у Налібаках пабудаваны першы драўляны касцёл (верагодная дата будаўніцтва - 1636 год). Гэты храм разбураўся і неаднаразова перабудоўваўся, але прастаяў аж да 1943 года. Што цікава, каменны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі пачалі будаваць па суседстве са старым драўляным храмам яшчэ ў 1935 годзе, але працы так і не паспелі скончыць.

Каталіцкі храм у Налібоках.

Налібакі - старое фота
Стары касцёл

У такім недабудаваным выглядзе, былі гатовы толькі сцены, храм і стаяў да 1990 года, пакуль не пачаліся спрыяльныя ўмовы для працягу работ. Імі якраз і заняўся новы ксёндз Марыян Шаршан, які здолеў знайсці неабходныя сродкі, а таксама ініцыятыўных людзей гатовых дапамагчы.

Будаўніцтва касцёла ў Налібоках.

У выніку гэтых дзеянняў ужо да 1994 года касцёл у Налібаках быў афіцыйна і ўрачыста асвечаны.

Што паглядзець у Беларусі?

Архітэктура храма шмат у чым адлюстроўвае перыяд у якім ён будаваўся, тут бурная эклектычная сумесь самых розных стыляў. Знайсці ў Беларусі падобны касцёл на гэты - будзе даволі складанай задачай.

Каталіцкі храм у Налібоках.

Сам будынак прастакутны, завяршаецца высокай двух'яруснай апсідай, а па баках да асноўнага аб'ёму прымыкаюць асіметрычныя сакрыстыі.

Касцёл Панны Марыі ў Налібоках.

Цагляныя сцены ўпрыгожаны арачнымі вокнамі па ўсім перыметры, а верхні ярус яшчэ і дапоўнены круглымі люкарнамі. Фасад касцёла завершаны фігурным фронтам у цэнтры якога акно-ружа.

Каталіцкія могілкі ў аграгарадку Налібокі.

Асобнай увагі варты могілкі за касцёлам, дзе ўзвышаецца штучна насыпаны курган з крыжам.

Курган у Налібоках

Налібакі Беларусь

Вакол каталіцкіх могілак размяшчаецца алея з маладымі саджанцамі, думаю пройдзе гадоў 10 і тут будзе шыкоўны парк.

Парк у Налібоках

Ёсць і вось такі памятны знак усталяваны ў гонар 127 загінуўшых жыхароў Налібак, беларускіх і польскіх жаўнераў, а таксама прападобнага Ёзафа Байка і ксяндза Ёзефа Барадзіна.

Ваенныя могілкі ў Налібаках

Могілкі польскім жаўнерам

Магіла ксяндза ў Налібоках.

Злева ад касцёла ёсць невялікая драўляная капліца, на месцы якой і знаходзіўся стары касцёл.

Стары храм у вёсцы Налібокі.

А на месцы металічнай званіцы раней узвышалася каменная вежа-званіца, выкананая ў падобнай з брамай архітэктуры.

Каплічка ў Налібоках

Ніжэй кропка з адзнакай галоўнай славутасці Налібак на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то раю заехаць у гарадскі пасёлак Івянец.

3 2 галасы
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары