Калі ехаць ад Уселюба да Любчы, цераз Вераскава, тады па шляху будзе невялічкая вёсачка Войнава, дзе калісьці была сядзіба Наргелевічаў-Дыбоўскіх. Маёнтак не захаваўся, але якія-ніякія ягоныя адбіткі ўсё яшчэ можна паглядзець. Так у Войнаве ёсць могілкі сям’і Дыбоўскіх і Наргелевічаў, а таксама рэшткі бровара.

Войнава магіла Дыбоўскіх

Сядзіба Войнава
Так выглядала сядзіба, фота 1894 года, Тэафіл Барэці

На гэтых невялікіх могілках, што месцяцца на ўскраіне былога сядзібнага парка, быў пахаваны Уладзіслаў Дыбоўскі. Арыгінальны помнік не захаваўся, замест яго ў 1994 годзе было ўсталявана сціплае надмагілле.

Войнава Дыбоўскіх

Побач ёсць таксама помнік Юльяну Феліксу Наргілевічу вышынёй каля 2,5 метраў і надмагілле Тадэвушу Наргілевічу. Гэтыя помнікі па форме імітуюць ствол дрэва з парэпанай карой.

Войнава старыя могілкі

Мяркуецца, што дзесьці на гэтым месцы раней стаяў і драўляны храм.

Царква Войнава
Вось такая царква была ў мястэчку Войнава, фота – канец 19 ст.

Сёння на месцы былой сядзібы Любчанскі філіял ААТ “Навагрудскія Дары”, – прадпрыемства цалкам абнесена капітальнай бетоннай сцяной, а там дзе быў сядзібны дом пабудаваны вытворчы будынак. Ніжэй кропка з адзнакай могілак на мапе:

У гэтым краі можна таксама паглядзець крыж на магіле Пуслоўскіх у Загор’е Сенненскім.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here