Васілішкі – гэта буйная вёска ў Шчучынскім раёне, Гродзенскай вобласці, якая ад Ліды месціцца на адлегласці. Галоўная цікавостка ў Васілішках – гэта шыкоўны касцёл Святога Іаана Хрысціцеля ў архітэктуры позняга барока (ці віленскага барока).

Касцёл у Васілішках, Гродзенская вобласць

Касцёл у вёсцы Васілішкі
2021 год

Касцёл быў збудаваны пры кляштары дамініканцаў яшчэ ў 1769 годзе. Што цікава, каменны варыянт храма будаваўся на месцы драўлянага папярэдніка, які манахі-дамініканцы ўзвялі значна раней – у 1658 годзе (дата заснавання кляштара ў Васілішках).

Храм у Васілішках

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў Васілішках
2026 год

Касцёл мае ўнутры трохнефавую структуру і плоскую падшыўную драўляную столь. Алтарная частка вырашана паўкруглай апсідай з адной сакрысціяй з паўднёвага боку.

Касцёл у мястэчку Васілішкі

Фасад храма відавочна падзелены на тры ўзроўні, якія крыху адрозніваюцца памерамі, але арганічна спалучаюцца пры дапамозе аднолькавых дэкаратыўных элементаў. Заканчваецца фасад фігурным франтонам паўкруглай формы.

Васілішкі касцёл

Касцёлы ў архітэктуры барока Васілішкі

Вядома, што пасля паразы паўстання 1830 года кляштар дамініканцаў у Васілішках быў скасаваны, а касцёл стаў звычайным парафіяльным. У 1868 годзе храм быў прымусова перададзены праваслаўнай царкве і нязначна перабудаваны.

Касцёл Васілішкі старое фота
Фота Яна Балзункевіча, прыкладна 1900 год. Здымак афарбаваны пра дапамозе ШІ
Пано над уваходам у касцёл у Васілішках
Цікавае пано над уваходам у касцёл

У першай палове 20 стагоддзя, будынак павернуты каталікам, гэта адбылося прыкладна ў 1919 годзе. Крыху пазней, – з 1922 па 1928 касцёл рэканструяваны.

Касцёл Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Васілішкі

Перад уваходам на тэрыторыю храма была пабудавана трохарачная брама. Дакладная дата яе будаўніцтва – невядомая. Аднак стылістыка і форма паказвае на тое, што брама равеснік самога касцёла.

Прыгожыя касцёлы Беларусі - Васілішкі

Брама ў Васілішках

Цікавы факт: у 2005 годзе ў Васілішках, ля касцёла, быў усталяваны помнік Яну Паўлу II (падобныя скульптуры сустракаюцца і ў іншых касцёлах Беларусі: Мосар, Валожын, Войстам).

Васілішкі - помнік Яну Паўлу II

За будынкам касцёла Святога Іаана Хрысціцеля знаходзіцца плябанія і невялічкі ландшафтны парк – абавязкова прагуляйцеся па ім.

Плябанія Васілішкі

Вёска Васілішкі ў Гродзенскай вобласці

За савецкім часам касцёл у Васілішках зачынілі. Вернікам ён быў вернуты ў 80-ыя, зноў рэканструяваны і адкрыты для ўсіх ахвочых. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Літаральна за некалькі кіламетраў можна паглядзець яшчэ адзін касцёл – у вёсцы Старыя Васілішкі. Акрамя таго ў Шчучынскім раёне знаходзіцца ўнікальны для Беларусі абарончы храм Мураванка.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here