Адна з цікавостак Беларусі, якую дакладна варта паглядзець кожнаму вандроўніку знаходзіцца прыкладна за 36 кіламетраў ад Ліды і гэта шыкоўны касцёл Святых Пятра і Паўла ў вёсцы Старыя Васілішкі.

Вёска Старыя Васілішкі, Беларусь

Старыя Васілішкі

І справа тут не толькі ў вонкавым выглядзе храма, але і ў ягонай “пячоры”, што прыхавалася ўнутры касцёла – такога вы дакладна больш нідзе не пабачыце.

Неагатычны касцёл Святых Пятра і Паўла, Старыя Васілішкі

Старыя Васілішкі касцёл пячора

Касцёл сапраўды ўражвае, бо яшчэ здалёк добра бачны ягоны размах.

Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла Старыя Васілішкі

Неагатычны касцёл у вёсцы Старыя Васілішкі

Цікава, што нягледзячы на ​​тое, што Старыя Васілішкі – даволі невялікая вёска, а яшчэ побач ёсць і іншыя касцёлы, прыход у 30-ыя гады, мінулага стагоддзя налічваў да 5000 чалавек.

Алтар касцёла ў Старых Васілішках

Будаваць храм пачалі ў 1897 годзе па праекце архітэктара Канстанціна Вайцяхоўскага, побач са старым драўляным. Скончылі будаўніцтва ў 1903 годзе і святочна асвяцілі ў гонар Святых Пятра і Паўла.

Неагатычны касцёл у вёсцы Старыя Васілішкі

Касьцёлы Беларусі што паглядзець

З будаўніцтвам гэтага касцёла звязана цікавая гісторыя, якая ўжо амаль стала легендай. Лічыцца, што храм будавалі на грошы мясцовых жыхароў, прыхаджан і розных мецэнатаў. У памяць пра іх дабрачыннасць, іхнія імёны (зразумела імёны толькі самых вядомых удзельніказ будаўніцтва) выгравіравалі на адной са сцен касцёла ў Старых Васілішках.

Прыгожыя касцёлы Беларусі

Аднак за савецкім часам, мясцовая ўлада палічыла гэта залішнім і пастанавіла замазаць надпісы, бо там былі нават яўрэйскія імёны. Ёсць і іншая версія чаму імёны замазалі, бо мяркуюць, што імператар Мікалай 2 таксама ахвяраваў на будаўніцтва касцёла, але яго імя пазначылі далёка не першым. А тагачасны губернатар Гродна, каб пазбегнуць непаразуменняў, загадаў прыхаваць усе імёны. А вось ці было такое, ці не, ужо складана адказаць, але пры ўваходзе ў касцёл злёгку можна адшукаць месца дзе штосьці сапраўды было замазана цэментам.

Як выглядае касцёл у Старых Васілішках унутры

Арган Старыя Васілішкі

Касцёл у Старых Васілішках трохнефны з дзвюма вялікімі чатырох’яруснымі вежамі. Фасад вылучаецца мноствам неагатычных элементаў: тут і розныя нішы, арачныя вокны, востраканцовыя вежкі, і іншая аздоба падобнага кшталту. Цэнтральны ўваход сустракае масіўным трохкутным франтонам (вімперг), над якім круглы аконны праём. Паабапал яшчэ 2 вімперга, крыху меншага памеру, дарэчы, звычайна ўваход праз самы левы.

Касцёл у вёсцы Старыя Васілішкі

Пано касцёл Старыя Васілішкі

Яшчэ адзін цікавы элемент вонкавага дэкору – керамічнае пано над цэнтральнымі дзвярыма касцёла. Тут прасочваецца матыў на біблейскую тэму, выглядае вельмі гожа.

Касцёлы Беларусі - Старыя Васілішкі

Унутранае ўбранне касцёла Святых Пятра і Паўла не саступае вонкаваму, а мо і нават яшчэ болей уражвае. Бо тут чакае мноства статуй, масіўны алтар і вядома, тая штучная “пячора”, зробленая з гіпсу і алебастру, месціцца яна ў левым нефе храма.

Старыя Васілішкі касцёл пячора

Скрозь пячору можна прайсці ў капліцу. Сцены гэтага незвычайнага для Беларусі аб’екты ўпрыгожаны біблейскімі сюжэтамі, на тэму жыцця Ісуса Хрыста. Тут нават ёсць 2 паверх пячоры, куды, калі запытаць, можна таксама падняцца.

Старыя Васілішкі касцёл

Старыя Васілішкі капліца

Дзесьці з 1957 года, касцёл у вёсцы Старыя Васілішкі стаяў зачыненым для прыхаджан. Але па чутках, мясцовых гэта не супыніла, а па нядзелях яны ўсё адно прыходзілі пад сцены храма на імшу. Будынак павярнулі вернікам у 1988 годзе, паступова ён адноўлены і зноўку адкрыты.

Неагатычныя касцёлы Беларусі

Старыя Васілішкі касцёл роспіс

Яшчэ адна дэталь – гэта касцельная брама пачатку 20 стагоддзя з аўтэнтычнай дахоўкай.

Брама Старыя Васілішкі

Гэты касцёл будзе вельмі лёгка знайсці, бо ён вялікі, а яшчэ цераз вёску праходзіць дарога H6255, якая вядзе ад пасёлка Васілішкі, дзе дарэчы і яшчэ адзін каталіцкі храм. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У Шчучынскім раёне будзе цікава наведаць абарончы храм у вёсцы Мураванка, а яшчэ былую сядзібу “Мажэйкава”.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here