У гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца знаходзіцца ўнікальная цікавостка – гэта масіўныя руіны касцёла Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Гісторыя гэтага храма пачынаецца яшчэ ў першай палове 17 стагоддзі. Калі Геранім Хадкевіч прафінансаваў будаўніцтва кармеліцкага кляштара. Цалкам імаверна, што першы варыянт храма быў выкананы з дрэва. Аднак у некаторых крыніцах указваецца, што касцёл адразу быў мураваны. А вось як там было на самой справе, сцвярджаць вельмі складана.

Вялікая Береставіца

Касцёл Вялікая Бераставіца

Затое дакладна вядома, што ў 1741 годзе, касцёл у Бераставіцы, быў значна перабудаваны на старым падмурку. Ці нават нанава ўзведзены, – спрыяў гэтаму кашталян Юрый Мнішака.

Касцёл Вялікая Бераставіца, Гродзенская вобласць

Аблічча храма, якое дарэчы часткова можна ўбачыць і сёння, было сфарміравана якраз у той перыяд.

Руіны касцёла ў Вялікай Бераставіцы

Так касцёл уяўляе сабой трохнефавую базіліку з трансептам і бязвежавым фасадам нартэксам, паўкруглай апсідай з сіметрычнымі сакрысціямі па баках.

Закінутыя храмы Беларусі - Вялікая Бераставіца

Закінуты храм у Вялікай Бераставіцы

Фасад умоўна падзелены на 3 часткі, франтон вылучаецца круглай нішай. На ўзроўні трэцяга яруса добра захаваліся пілястры.

Гарадскі пасёлак Вялікая Бераставіца

Цікавы факт: пад бераставіцкім касцёлам знаходзіцца вялікі крыпторыўм з дзевяццю асобнымі памяшканнямі. Цалкам імаверна, што ён засыпаны, але не зруйнаваны.

Вялікая Бераставіца

Кармеліцкі кляштар быў скасаваны яшчэ ў першай палове 19 стагоддзя, а затым, у 1866 годзе, касцёл прымусова перададзены праваслаўнай царкве.

Старое фота - касцёл у Вялікай Бераставіцы
старая паштоўка, прыкладна 1915 год

Жыхары Вялікай Бераставіцы гэты факт успрынялі не вельмі добра і нават актыўна спрабавалі вярнуць храм, ці атрымаць дазвол на будаўніцтва іншага. Аднак у іх гэта зрабіць не атрымалася. Магчыма менавіта таму мясцовыя актыўна падтрымлівалі паўстанне Кастуся Каліноўскага. Ёсць такая думка, што першыя нумары легендарнай падпольнай газеты “Мужыцкая праўда” друкаваліся ў скляпеннях гэтага касцёла (можа нават у тым самым крыптоўрыме).

Руіны кармеліцкага касцёла ў Вялікай Бераставіцы

Як выглядаў касцёл у Вялікай Бераставіцы?
1901 год, аўтар фота – Станіслаў Казімір Касакоўскі

Пад час, калі будынак выкарыстоўвалі як праваслаўную царкву, яго нязначна перабудавалі – з’явілася невялічкая вежа на страхе. У 1912 годзе, на сродкі тагачасных уладальнікаў маёнтка Юзэфа і Марыі Касакоўскіх, быў збудаваны новы касцёл (ён захаваўся і сёння дзейны).

Разваліны касцёла ў гарадскім пасёлку Вялікая Бераставіца

Яшчэ трэба адзначыць, што ў 1920 годзе касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі быў вернуты вернікам і да самай Другой сусветнай вайны служыў філіялам прыхода Праабражэння Гасподняга.

Разваліны Беларусі - Вялікая Бераставіца

Закінутыя месцы Беларусі - Вялікая Бераставіца

Пасля 1945 года будынак выкарыстоўваўся як склад для тытуню. Затым у былым касцёла размяшчаліся склад мэблі і склад раённай спажывецкай кааператывы, паступова храм прыходзіў у заняпад. З 1960 года будынак ужо стаяў зачыненым і амаль неяк не выкарыстоўваўся. За гэты перыяд паспела абваліцца страха.

Касцёл у вёсцы Вялікая Бераставіца

У 1990 годзе храм павярнулі вернікам, аднак аднавіць яго так і не ўдалося. Касцёл у Вялікай Бераставіцы закансерваваны і працягвае чакаць свайго часу.

Герб Вялікая Береставіца

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

У гэтым краі будзе таксама варта наведаць сядзібу дэ Вірыёнаў у Лішках і паглядзець рэшткі маёнтка Солтанаў у Мураване.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here