Муравана – гэта невялічкая вёсачка, што месціцца недалёка ад Бераставіцы. Яшчэ не так даўно, тутака працаваў ліцэй лёгкай прамысловасці, які як раз знаходзіцца на тэрыторыю былога маёнтка Солтанаў.

Рэшткі сядзібы Солтанаў у Мураване

Гісторыя сядзібы ў Мураване пачынаецца з Тадэвуша Юндзіла, які набыў маёнтак у далёкім 1750 годзе. Ужо пры ягоным сыне Францішкі, была скончана будаўніцтва сядзібнага дома. Першапачатковы варыянт меў бакавыя крылы і па форме нагадваў літару “П”.

Сядзіба Солтанаў Муравана

У сярэдзіне 19 стагоддзя Муравана (у некаторых крыніцах Бераставіца Мураваная) перайшла да Солтанаў, пры якіх бакавыя крылы будынка знеслі і надбудавалі мансарду.

Сядзіба ў Малой Бераставіцы

Да сядзібы цягнулася доўгая дубовая алея, а на пад’ездзе стаяла масіўная брама. Леваруч ад сядзібнага дома знаходзілася “Г”- падобная абора (дарэчы, часткова захавалася), крыху далей – афіцына, стайня і млын.

Гаспадарчы двор Муравана

Сядзіба Солтанаў уяўляла сабой невялікі двухпавярховы палац у архітэктурным стылі класіцызм. Памеры будынка – дзесьці каля 30 на 14 метраў з цікавымі дэкаратыўнымі элементамі.

Архітэктура Беларусі - франтон

Сядзіба Солтанаў у Мураване
старое фота, да 1939

Напрыклад на франтоне часткова захаваліся выявы фамільных гербаў былых уладароў: лебедзь – Юндзілаў, тржыўдар – Бужынскіх, врэнбы – Солтанаў. Крыху ніжэй незвычайны фрыз, на якім ляпныя барэльефы на антычную тэматыку: рымскі шлем, маланка Зеўса, лук са стрэламі, вянок.

Руіны сядзібы Солтанаў у вёсцы Муравана

Уваход у сядзібу быў аформлены аркадай з вялікім балконам і каменнай балюстрадай, як гэта ўсё выглядала можна паглядзець на старым здымку даваеннага часу.

Як выглядала сядзіба ў Мураване?
крыніца: кніга Aftanazy Roman “Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej” Tom 3

З адваротнага боку (яе называюць – паркавая частка) была тэраса, якая на жаль не захавалася.

Закінуты дом у вёсцы Муравана

Руіны сядзібы ў вёсцы Муравана

Калі сядзібу ў Мураване нацыяналізавалі, то ў яе сценах размясціліся навучальныя класы будучых трактарыстаў. За станам пабудовы амаль не сачылі, таму а ў нейкі момант будынак закінулі.

Сядзіба ў Малой Бераставіцы

Муравана

Мясцовы вартаўнік сказаў, што дом планавалі ўзарваць, бо аднаўляць яго няма сэнсу.

Сядзіба Муравана ў Малой Бераставіцы

Сядзіба Солтанаў Муравана

Знайсці руіны сядзібы можа быць праблематычна, бо пад’ехаць можна толькі з боку жылых дамоў, альбо прыпаркавацца каля трасы і прайсці пешшу. Адзнака з размяшчэннем гэтай цікавосткі ніжэй на мапе:

Крыху далей ад Мураваны захавалася яшчэ адна старая сядзіба – у вёсцы Лішкі. Калі будзеце ў гэтым краі раю заехаць да руін касцёла ў Бераставіцы.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here