Падобных аб’ектаў у Беларусі дакладна небагата – гэта храм-прывід у закінутай вёсцы Саматэвічы. Месціцца на самым усходзе краіны – у Касцюковіцкім раёне. Менавіта тут, пасярод адселенай пасля аварыі на ЧАЭС зоны, сярод ляснога гушчару ўзвышаецца велічная пабудова – былая Свята-Троіцкая царква ў Саматэвічах. Гэта гіганцкі 30-метровы храм у апусцелай вёсцы-прывідзе, якая больш афіцыйна не існуе.

Занябданая царква ў Саматэвічах

Самэтэвічы калісьці былі буйным і багатым мястэчкам, вядомым яшчэ з 1585 года. Сёння ў гэта складана паверыць, але ў пачатку 20 стагоддзя тут кіпела жыццё, збіраліся велізарныя кірмашы, а ў 1914 годзе тут нарадзіўся легендарны народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў.

Заброшенные храмы Беларуси

Самотевичи, Беларусь

Мясцовы гаспадар, Іван Галынскі, у 1835 годзе распачаў будаўніцтва мураванай Троіцкай царквы, на месцы згарэлага храма-папярэдніка. Храм будавалі з сапраўдным сталічным размахам і амбіцыямі. Ёсць нават такая думка, што аўтарам праекта царквы стаў сябра Канстанціна Тона – таго самага архітэктара, які будаваў Храм Хрыста Збаўцы ў Маскве. Кажуць, што таленавітаму дойліду за працу заплацілі столькі залатых манет, колькі змагло змясціцца ў ягоны капялюш. Калі гэта быў высокі цыліндр – архітэктар вярнуўся дадому казачна багатым.

Руины церкви в Самотевичах

Закінутыя месцы Беларусі

Будынак узвялі ў рэтраспектыўна-рускім стылі, ён быў цалкам гатовы ўжо ў 1842 годзе. Атрымаўся магутны крыжова-купальны сабор з трыма ўваходамі і паўкруглай апсідай.

Цікавосткі Беларусі - Саматэвічы

Сцены гэтага храма выкладзены з трывалай чырвонай цэглы, таўшчыня якіх у асобных месцах дасягае больш за метр. Звонку, дэкор будынка меў цікавую разынку: з трох бакоў фасада, прама на цагляных сценах, былі выкладзены велізарныя надпісы з масіўных металічных літар. Напрыклад, з паўночнага боку быў надпіс: “В память в бозе почившей матери от благодарных детей 1842-го года марта 30-го дня“. Гэта было прысвячэнне княгіні Анастасіі Галынскай.

Саматэвічы старое фота
Старое фота, першая палова 20 ст.
Саматэвічы
Як магла выглядаць царква з дрона ў сярэдзіне 20 ст., вольная інтэрпрэтацыя з дапамогай ШІ, фота не сапраўднае

Памеры царквы дзівяць і цяпер, калі заходзіш унутр, хочаш ці не хочаш, а закідваеш галаву каб убачыць столлю.

Саматэвічы, Беларусь

Сёння, вядома, ад былой раскошы царквы не засталося а ні адбітачка – усе алтары і дубовыя элементы даўно знішчаны пажарамі і рабаўнікамі. Але, калі стаіш пад голымі магутнымі скляпеннямі і глядзіш на велізарныя ўнутраныя аркі, – архітэктурны геній гэтага месца адчуваецца напоўніцу.

Рэшткі царквы ў Саматэвічах

Пасля прыходу савецкай улады ў гэты край – царкву прымусова зачынілі. У розныя часы велічныя муры выкарыстоўвалі пад гаспадарчыя патрэбы, зернясховішча і нават клуб. Але галоўны і самы трагічны ўдар па Саматэвічах нанёс красавік 1986 года, калі вёска патрапіла пад моцнае радыяцыйнае забруджванне.

Царква ў Саматэвічах

Пасля адсяленне жыхароў Саматэвічаў, менавіта гэты мураваны волат застаўся адзіным сведкам таго, што тут калісьці жылі людзі. Храм моцна пацярпеў ад часу, рабаўнікоў і пажару, але ягоныя сцены і велічныя скляпенні па-ранейшаму трымаюцца. Праз пустыя аконныя праёмы растуць дрэвы, а на даху зелянее мох. Атмасфера тут па-сапраўднаму постапакаліптычная.

Свята-Троіцкая царква Саматэвічы

Гэтая цікавостка знаходзіцца ў зоне адсялення, таму пры яе наведванні трэба выконваць правілы бяспекі. Праязджаць сюды лепш у сухую пагоду, бо дарога праходзіць праз хмыз. Унутр самога будынка заходзіць трэба вельмі асцярожна з-за пагрозы абрушэння старых цагляных скляпенняў. Ніжэй адзнака гэтага аб’екта на мапе:

Яшчэ адна славутасць, якую варта паглядзець у гэтым раёне, – занядбаны касцёл у Канічах.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here