На Браслаўшчыне ёсць адно маленечкае месца, якое за апошнія гады стала сапраўднай візітоўкай рэгіёна ў сацсетках. Гаворка зараз пра возера Божае Вока (яно ж – “Чортава Вока“). Гэты прыродны аб’ект выглядае так, нібы яго намалявалі пры дапамозе цыркуля. Галоўная фішка гэтага вадаёма – ягоная форма: возера ўяўляе сабой амаль ідэальнае круглае кола дыяметрам каля 80-100 метраў, заціснутае паміж маляўнічых пагоркаў.

Возера Божае Вока

Зразумела, што такая крыху анамальная геаметрыя возера парадзіла версію, быццам Божае Вока мае метэарытнае паходжанне і ўтварылася ад падзення касмічнага цела. Навукоўцы гэтую гіпотэзу не пацвярджаюць і кажуць пра класічныя ледавіковыя працэсы, але рамантычны флёр усё роўна застаецца. А вось чаму возера і Божае, і Чортава адначасова? З назвай вадаёма звязана цікавая гісторыя. На старых картах і ў мясцовых жыхароў яно доўгі час значылася менавіта як “Чортава Вока”. Па даволі традыцыйнай беларускай легендзе, калісьці на гэтым месцы стаяла царква, якая з-за грахоў людзей (ці наадварот, каб выратавацца ад ворагаў) цалкам правалілася пад зямлю, а на яе месцы ўтварылася праваліна з вадой. А новае, больш паэтычнае імя – «Божае Вока», з’явілася ў пачатку 2000-х гадоў з лёгкай рукі вядомага беларускага фатографа Сяргея Плыткевіча. Што цікава, сёння нават мясцовыя часцей выкарыстоўваюць менавіта другую назву.

Вадаём знаходзіцца ўсяго ў 4 кіламетрах ад Браслава, акурат каля дарогі, якая вядзе на Слабодку і Друю, ніжэй гэтая лакацыя на мапе:

Недалёка можна паглядзець шыкоўны касцёл Божага Провіду ў Слабодцы.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here