У дзікай прыродзе Беларусі існуе толькі адзін абарыгенны і сапраўдны від лісы – гэта звычайны (або рыжы) ліс, Vulpes vulpes. Аднак гэты від мае свае адметнасці, а таксама ў нашай краіне можна сустрэць іншых прадстаўнікоў сямейства сабачых, якіх часам блытаюць з лісамі.

Як выглядае бvЯк выглядае беларуская ліса?еларуская ліса?

Якія лісы і “лісападобныя” жывуць у Беларусі?

Як ужо напісаў, звычайны ці рыжы ліс – гэта класічны і вельмі распаўсюджаны прадстаўнік беларускай фаўны. У Беларусі ва ўсіх рэгіёнах жыве канкрэтны падвід – сярэднярускі звычайны ліс. Менавіта яго вы на 99% можаце ўбачыць пад час вашых вандровак па краіне.

Лісы ў Беларусі

Даўжыня цела ў ліса дасягае прыкладна 90 сантыметраў, хвасток даходзіць да 60 сантыметраў, а вага дарослай жывёліны дасягае 10 кг. Самая папулярная афарбоўка – ярка-рыжы колер з белай грудкай і белым кончыкам хваста, а лапкі і кончыкі вушэй звычайна чорныя.

Жывёлы Беларусі Звычайны ліс

Лісы сустракаюцца ў Беларусі літаральна паўсюль – ад густых лясоў да палёў і нават ускраін вялікіх гарадоў (Мінск тут не выключэнне). Лісы вельмі пластычныя і лёгка прыстасоўваюцца да суседства з чалавекам. Папуляцыя лісоў у Беларусі апошнія гады стабільная і складае каля 27 тысяч асобін (аднак трэба разумець, што гэтыя лічбы вельмі ўмоўныя).

Лісяня

Чарнабурка (Серабрыста-чорная лісіца) – гэта не асобны від, а хутчэё генетычная мутацыя (меланізм) звычайнага рыжага ліса. У дзікай прыродзе Беларусі сустрэць абсалютна чорную ці серабрыстую лісу – вялікая рэдкасць. Аднак чарнабуркі гістарычна з’яўляюцца папулярным аб’ектам зверагадоўлі на фермах (дзе іх гадуюць дзеля футра), а таксама іх можна пабачыць у заапарках.

Чарнабурка
Фота набыта на envato

Пясец ці Палярная лісіца (Vulpes lagopus) – яшчэ адзін прадстаўнік з роду лісы. У дзікім выглядзе ў Беларусі яны не жывуць, бо іх натуральнае асяроддзе – тундра і запалярныя тэрыторыі. Пясцоў прывезлі ў Беларусь выключна для ўтрымання ў няволі.

Пясец ці Палярная лісіца (Vulpes lagopus)
Фота набыта на envato

Янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides) – гэтую жывёлу часта называюць “ліс-янот” альбо проста блытаюць з лісамі з-за падобнага памеру і пушыстага футра. Насамрэч гэта асобны род з сямейства сабачыя. Жывёла была штучна завезена ў Беларусь у сярэдзіне 20 стагоддзя з Далёкага Усходу, добра прыжылася і зараз з’яўляецца даволі шматлікім насельнікам беларускіх лясоў і балатоў.

Янотападобны сабака
Фота набыта на envato

Цікавыя факты пра лісоў

“Гасцінец лісічцы” (часам і “Зайчыкаў хлеб”). Досыць старажытная і вельмі мілая беларуская традыцыя, па якой калі бацькі вярталіся з працы ў полі ці з лесу, яны прыносілі дзецям кавалачак звычайнага жытняга хлеба і казалі, што гэта гасцінец ад лісічцы. Чамусьці гэты падсохлы хлеб пасля такіх слоў здаваўся дзецям самым смачным у свеце.

Звычайны ліс

Чаму ліс рыжы (беларускае павер’е)? У беларускім фальклоры ёсць прыгожая і крыху дзіўнаватая легенда. Лічылася, што некалі вельмі даўно ліс меў звычайную чорна-белую поўсць, але аднаго разу злавіў і з’еў вавёрку. І бадай імгненна, ягоная футра перафарбавалася ў ярка-рыжы вавёрчын колер.

Чаму беларускі ліс рыжы?

Нашыя продкі верылі ў магічную моц лісінага сэрца. Сярод ведзьмаў і знахарак існаваў рэцэпт: сэрца лісы сушылі, расціралі ў парашок і настойвалі на гарэлцы. Гэты сродак давалі піць людзям, каб вылечыць іх ад алкагалізму. А яшчэ ў беларускіх народных казках пра жывёл ліс займае ганаровае другое месца па папулярнасці (пасля ваўка ці зайца). Беларускі ліс – гэта не проста адмоўны хітраваты персанаж. Ліс часта паказаны вельмі прыгожым, кемлівым, здольным знайсці выйсце з любой бяды і абхітрыць нават магутных драпежнікаў (мядзведзя ці ваўка).

Цікавыя факты пра лісоў

“Сабака з кацінымі звычкамі”. Лісы належаць да сямейства сабачых, але іх паводзіны вельмі нагадваюць каціныя. Яны маюць вертыкальныя зрэнкі як у катоў, умеюць часткова ўцягваць кіпцюры і выдатна лазяць па дрэвах і платах.

А вы ведалі, што лісы выкарыстоўваюць магнітнае поле Зямлі як прыцэл? Калі ліса палюе ўзімку на мышэй пад снегам (гэты працэс называецца мышкаваннем), яна робіць высокі вертыкальны скок. Навукоўцы заўважылі, што лісы амаль заўсёды скачуць у паўночна-ўсходнім кірунку. Справа ў тым, што яны бачаць магнітнае поле Зямлі (як цень ці пляму ў сваім зроку) і выкарыстоўваюць яго як своеасаблівы далямер, каб дакладна вызначыць, дзе пад снегам шуршыць грызун. Пры такім напрамку скачка эфектыўнасць палявання складае ашаламляльныя 75%.

Жывёлы Беларусі зычайны ліс

У лісоў вельмі адчувальныя вусы (вібрысы) растуць не толькі на пысе, але і на лапах. Гэта дапамагае ім арыентавацца ў прасторы, адчуваць напрамак паветру і прабірацца ў поўнай цемры праз густую траву або вузкія норы.

Паляўнічыя называюць хвост лісы “труба”. Ён патрэбны не толькі для прыгажосці. Хвост працуе як стырно і балансір падчас рэзкіх паваротаў на хуткасці. А ў траскучыя беларускія маразы ліса згортваецца ў клубок і хавае нос у хвост, выкарыстоўваючы яго як пуховую коўдру.

А вы ведалі, што лісы не ўмеюць брахаць? Лісы не выдаюць звычайнага сабачага гаўкання, затое яны могуць выдаваць больш за 40 розных гукаў: ад пранізлівага крыку (які часта палохае людзей у лесе, бо нагадвае крык чалавека) да своеасаблівага “курлыкання” і трэляў падчас зносін з лісянятамі.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here