Калі вы запланавалі вандроўку ў Нясвіж, то ваш маршрут звычайна можа быць досыць прадказальны: палац Радзівілаў, Фарны касцёл Божага Цела, гандлёвыя рады і ратуша, шпацыр па горадзе. Але ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад турыстычнага цэнтра, на даволі непрыкметных палях, віруе зусім іншае –  падземнае і вельмі мітуслівае жыццё. Менавіта тутака, каля вёскі Юшэвічы, захавалася бадай што апошняя буйная калонія рабага сусліка (па-руску: крапчатый суслік) у нашай краіне. Гэтыя маленькія забаўныя звяркі сталі сапраўднымі экалагічнымі рок-зоркамі, а паглядзець на якіх з’язджаюцца бёрдвотчары і аматары дзікай прыроды з усёй Беларусі.

Беларусь суслікі

Радзівілаўскія рабыя суслікі пад Нясвіжам!
Беларускі рабы суслік

Думаю, што адразу патрэбна маленькая навукова-моўная рэмарка: пад Нясвіжам жывуць не зусім байбакі (бо гэта буйныя суркі, такія трапляюцца ў розных смешных відэа ў Tik Tok), а іх блізкія сваякі – рабыя суслікі (у нас іх неафіцыйна называюць радзівілаўскія суслікі). Гэта сапраўдныя супергрызуны ў камуфляжы, і Нясвіжскі раён сёння з’яўляецца, так бы мовіць, афіцыйнай “сталіцай” гэтых жывёл у Беларусі.

Суслікі Беларусь

Рабыя суслікі

Адкуль гэтыя дзіўныя жывёлы ўзяліся ў нас? Гісторыя з’яўлення суслікаў на Нясвіжчыне ахутана прыгожымі легендамі. Так мясцовыя перыядычна распавядаюць, што першых суслікаў прывёз з блізкаўсходняга падарожжа сам Мікалай Радзівіл “Сіротка”, ажно ў 16 стагоддзі. Аднак навукоўцы і даследчыкі лічаць, што гэта наш карэнны від, які проста знайшоў тутака ідэальныя ўмовы: сухія палі з нізкай травой, дзе зручна будаваць норы.

Рабыя суслікі пад Нясвіжам

Гучыць сумна, але яшчэ 50-75 гадоў таму суслікаў на беларускіх палях было незлічона болей, – тузіны, а тое і сотні, калоній. Аднак за савецкім часам іх памылкова палічылі шкоднікамі сельскай гаспадаркі і пачалі знішчаць. Дадайце сюды апрацоўку палей, драпежнікаў, не магчымасць рэгулярна касіць высокую траву – і вось від апынуўся на мяжы знікнення. Сёння рабы суслік занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, а за шкоду гэтым жывёлам прадугледжаны нават штраф.

Беларускія суслікі

Рабы суслік – гэта невялікі звярок, які прыкладна крыху буйнейшы за пацука. Сваю назву ён атрымаў за прыгожую карычневую поўсць з яркімі белымі плямкамі-крапінкамі, якая добра маскіруе яго сярод чэрвеньскай травы. Жыццё калоніі арганізавана як сапраўдны мегаполіс. Так у суслікаў ёсць свае асабістыя “кватэркі”. Кожны дарослы суслік жыве ў сваёй асобнай нары даўжынёй да 3 метраў. Сумеснае пражыванне дазваляецца толькі падчас выхавання малых.

Рабыя суслікі пад Нясвіжам

Ёсць дужа цікавы факт: пакуль адныя суслікі шукаюць смачную траву ці конікаў, іншыя стаяць на задніх лапках “стоўбікам” і сочаць за небам і наваколлем. Пры любой небяспецы (напрыклад, калі высока ляціць драпежная птушка ці шуміць чалавек) вартавы выдае вельмі пранізлівы, высокі свіст. За долю секунды ўсё поле становіцца пустым – калонія імгненна хаваецца пад зямлю.

Зімой суслікі ўпадаюць у глыбокую спячку (ажно на цэлых 6 месяцаў+-), таму пабачыць іх можна толькі з сярэдзіны вясны да канца лета – пачатку восені.

Суслікі ў Беларусі

Імаверная, што самая буйная і знакамітая калонія ў Беларусі знаходзіцца каля вёскі Юшэвічы (гэты прыкладна за 10 кіламетраў ад Нясвіжа).  Ніжэй адзнака суслікавага поля на мапе:

Лайфхакі для паспяховага назірання за суслікамі:

  • Лепей за ўсё прыехаць раніцай (з 8:00 да 11:00), або ўвечары перад заходам сонца.
  • Нават не спадзявайцеся падысці да суслікаў блізка – яны вельмі пужлівыя.
  • Абавязкова бярыце з сабой бінокль або фотаапарат з добрым зумам.
  • Сядзьце на ўскрайку поля і замрыце на 10-15 хвілін, і поле вакол вас пачне ажываць.
  • Паважайце прыроду – не трэба ехаць на палі суслікаў на машыне.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here