Нясвіж – гэта безумоўна не толькі палац Радзівілаў, бо ў горадзе сапраўды хапае і іншых цікавостак. Так напрыклад у Нясвіжы можна паглядзець Фарны касцёл Божага Цела – унікальны прыклад архітэктуры, і багатай гісторыі.

Нясвіжскі касцёл будаваўся ў канцы 16 стагоддзя і адносіцца да першых храмаў у архітэктуры ранняга барока Рэчы Паспалітай.

Фарны касцёл у Нясвіжы магчыма адзін з самых унікальных архітэктурных помнікаў на тэрыторыі Беларусі. Па сутнасці гэта першая крыжова-купальная базіліка з бязвежавым барочным фасадам не толькі на беларускіх землях, але і на тэрыторыі Польшчы, дзе каталіцкае будаўніцтва мела ўжо тады трывалыя традыцыі.


Адметнасць нясвіжскага касцёла абумоўлена ягонай цікавай канцэпцыяй, па якой ён належаў не толькі манахам-езуітам, але і парафіянам мястэчка, і адначасова прызначаўся фамільнай пахавальняй Радзівілаў.


Усе гэтыя функцыі мусілі быць адлюстраваны ў архітэктуры храма, так пад трансэптам, размяшчаецца крыпта, дзе дарэчы быў пахаваны і сам Радзівіл Сіротка.

У гэтай крыпце знаходзіцца 72 саркафага, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, памерлых да 1939 года, плюс адно выключэнне – невялікі алтар Эльжбеты Радзівіл, якая памерла ў 2021 годзе.

Крыпту ў Нясвіжы можна наведаць за дадатковую плату (на 2026 год – 5 рублёў).

Гісторыя будаўніцтва і важныя даты
Мяркуецца, што архітэктар гэтага храма – таленавіты італьянец Джавані Марыя Бернардоні, якога запрасілі гаспадары нясвіжскіх зямель Радзівілы ў 1583 годзе, але майстар прыбаў да іх толькі ў 1586 годзе.

Дарэчы з будаўніцтвам касцёла ёсць малавядомы факт. Так на месцы сённяшняга храма, мог з’явіцца зусім іншы парафіяльны касцёл, які быў адпавядаў канцэптам беларускіх абарончых храмаў-крэпасцей, штосьці накшталт Мураванкі ці царквы ў Сынкавічах.

Што яшчэ цікавей, такі касцёл у Нясвіжы ўжо пачалі будаваць, заклалі падмуркі і зацвердзілі праект. Аднак, біскуп віленскі Юрый Радзівіл выказаў незадаволенасць абліччам і памерамі гэтага збудавання і яшчэ свежыя муры касцёла былі разабраны.


Ёсць дарэчы меркаванне, што купал касцёла ўзводзіў не адзін Бернардоні, а што ён верагодна па дапамогу звярнуўся да архітэктара Джузепе Брызіа, профільнага спецыяліста па ўзвядзенню купалаў.

Кансекрацыя храма праведзена 7 кастрычніка 1601 года папскім нунцыем Клаўдзіа Рангоні. З таго часу, храм пераважна быў нязменным, так часам праводзіўся рамонт і да таго ж паступовага ўзбагачалася ўнутраная прастора касцёла.

Галоўны алтар, які некалькі разоў перарабляўся, зроблены па фундацыі Альбрэхта Радзівіла, напачатку 17 стагоддзя.

Убранне інтэр’ера дапаўняюць шматлікія “малыя” алтары: Святых Ігнація, Францыска, Станіслава, Барбары, Кацярыны, Фларыяна, Роха і некаторых іншых.

Акрамя касцёла, быў збудаваны і кляштар з калегіумам езуітаў. Усё гэтыя будынкі ўяўлялі сабою цэлы храмавы комплекс. Місія езуітаў дзейнічала да 1826 года, пазней кляштар у Нясвіжы быў скасаваны.

Цікавыя факты:
Каля ўвахода ўмацавана мемарыяльная дошка ў гонар Уладзіслава Сыракомлі, які ў сваёй творчасці неаднаразова звяртаўся да мінулага Нясвіжа.
Крыпта Радзівілаў – трэцяя ў Еўропе па колькасці дынастычных пахаванняў (пасля Габсбургаў і Бурбонаў).

Плануецца вялікая рэстаўрацыя інтэр’ераў, якая будзе цягнуцца не менш чым пяць з паловай гадоў, які мінімум да канца 2030 года.

Жывапісец Дамінік Хескі, упрыгожыў алтар кампазіцыяй “Апошняя вячэра”. А спецыялісты вызначылі агулам больш за сорак розных твораў па ўсім храмавым роспісе.
На паўночна-ўсходнім фасадзе касцёла засталіся адкрытымі фрагменты радзівілаўскіх геральдычных роспісаў.

Храм у Нясвіж вельмі падобны на Кракаўскі касцёл Святых Пятра і Паўла. “Пакланіся храму твайму ў страху тваім” – прыкладна гэта значыць лацінскі надпіс над уваходам у Фарны касцёл.

Касцёл знаходзіцца на вуліцы Міцкевіча, глядзіце адзнаку на мапе:
У Нясвіжы будзе таксама цікава паглядзець ратушу і касцёсл Святой Кацярыны, яшчэ паспрабуйце адшукаць дзе знаходзіўся касцёсл Святой Кацярыны.









