Сярод асноўных і папулярных цікавостак Нясвіжа злёгку можна згубіцца і прапусціць менш вядомыя, напрыклад да такіх аб’ектаў можна аднесці былы касцёл Святой Кацярыны. Храм будаваўся пры кляштары бернардзінцаў, які быў заснаваны яшчэ пры самім Мікалаі Радзівіле Сіроткі ў канцы 16 стагоддзя. Аднак да нашых дзён захаваўся толькі моцна перабудаваны будынак, але ягоны падмурак сапраўды памятае касцёл узору 1822 года, а мо і нават больш раннія варыяцыі.

Што паглядзець у Нясвіжы?

Касцёл Святой Кацярыны ў Нясвіжы

У 1864 годзе кляштар бернардзінцаў у Нясвіжы быў скасаваны, а касцёл вырашана перарабіць пад праваслаўную царкву. У 1870 годзе работы поўнасцю завершаны, ніжэй ёсць выява як выглядаў храм у той перыяд.

Касцёл Святой Кацярыны і кляштар бэрнардзінцаў у Нясвіжы
старая паштоўка першай паловы 20 ст.
Страчаная царква ў Нясвіжы
Даваенны здымак царквы ў Нясвіжы

У пасляваенныя гады царква канчаткова была зачынена, дэмантаваны ўсе рэлігійныя атрыбуты, а ўжо да 1950 года пазнаць у гэтым будынку гістарычны аб’ект стала сапраўды складана.

Разбураны касцёл у Нясвіжы

Дзе быў касцёл Святой Кацярыны ў Нясвіжы?

Да пачатку 2000-ых будынак выкарыстоўвалі пад патрэбы мясцовага клуба, а затым проста закансервавалі. Цяпер аб’ект стаіць у чаканне сваёй гадзіны і далейшага лёсу. Патэнцыял тут ёсць, месцазнаходжанне – выдатнае, стан будынка – здавальняючы. Магчыма калі-небудзь і знойдзецца чалавек, які здольны “ажывіць гісторыю”.

Бернардынскі касцёл у Нясвіжы
старое фота з боку кляштара

Касцёл Святой Кацярыны ў Нясвіжы

Знайсці гэтую цікавостку Нясвіжа можна недалёка ад гістарычнага цэнтра, арыенцір – рог вуліц Гейсіка і 17-га верасня, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Што яшчэ варта паглядзець у горадзе? Зазірніце да гарадской ратушы, па суседстве стаіць цікавы дамок рамесніка, ну і вядома палац Радзівілаў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here