Мястэчка Наднёман знаходзіцца ў Мінскай вобласці, Уздзенскі раён, багата хто сюды заязджае падчас вандровак да палацу Радзівілаў у Нясвіжы. Тутака, у маляўнічым месцы, дзе зліваюцца рэкі Нёман, Лоша і Уса, знаходзіцца былая сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў “Малыскоўшчына”. Гэты палацава-паркавы комплекс калісьці быў не проста шляхецкай рэзідэнцыяй, а сапраўдным навукова-даследчым цэнтрам еўрапейскага маштабу, дзе “прыручалі” маланкі і лячылі людзей музыкай.

Вёска Наднёман
Брама
Сядзіба Наднёман
2026 год

Сёння сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў на этапе рэканструкцыі. Будынак літаральна аднаўляюць на вачах, таму з часам, нагоды наведаць гэтую цікавостку будзе толькі болей.

Сядзіба Наркевічаў-Ёдка ў Наднёмане
2024 год
Цікавосткі Беларусі - Наднёман
2019 год

Сам маёнтак Малыскоўшчына (менавіта такая назва была напачатку) вядомы яшчэ з 16 стагоддзя і належаў Алелькавічам. Затым гэтыя землі, як пасаг, перайшлі да Радзівілаў. А вось да прадстаўнікоў роду Наркевічаў-Ёдкаў, Наднёман трапіў у далёкім 1823 годзе.

Наднёман палац

Мяркуецца, што менавіта з прыходам Наркевічаў-Ёдка, пачынаецца “залаты час” гэтых мясцін. Так ужо да 1840 года будуецца сядзібны дом, ці нават дакладней – палац.

Як выглядаў палац у Наднёмане?
1930 год

Будынак быў узведзены ў папулярным тады стылі неаготыка з элементамі класіцызму. Сядзіба вылучалася высокімі арачнымі вокнамі і дэкаратыўнымі вежкамі, але галоўнай інжынернай фішкай палаца стала высокая метэаралагічная вежа.

Сядзіба Наднёман

Сядзіба Наднёман

Дарэчы, па стылю архітэктуры хапае спрэчак і сёння. На старых выявах і малюнках, злёгку прасочваюцца рысы псеўдаготыкі і неарэнесансу.

Наднёман
2019 год

Бадай што самы вядомы ўладар маёнтка ў Наднёмане быў Якуб Наркевіч-Ёдка, пры якім палац змяніўся да непазнавальнасці. Якуб дарэчы быў не толькі фізікам, але і таленавітым медыкам.

 

View this post on Instagram

 

A post shared by Sasha Poshykovich (@poshyk.info)

Пры сядзібе ён адкрыў імаверна першы на беларускіх землях санаторый, для лячэння людзей ад сухотаў і нервовых хвароб. Методыкі для таго часу былі наватарскімі і дзесьці дзіўнаватымі: пацыентаў лячылі электрычным токам, кумысам (якое ўзбагачалі токам) і музыкай. Для гэтага прама ў парку былі ўсталяваны адмысловыя музычныя інструменты – “эолавы арфы”, якія выдавалі прыгожыя гукі ад павеваў ветру.

Наднёман бровар

А на вялізарнай вежы палаца, Якуб Наркевіч-Ёдка ўсталяваў металічныя шпілі, якія выконвалі ролю “паветранай электрычнай станцыі”. З іхняй дапамогай навуковец збіраў статычную электрычнасць прама з атмасферы і выкарыстоўваў яе для сваіх знакамітых вопытаў па электраграфіі (фіксацыі “аўры” жывых арганізмаў) і радыёсувязі.

Вежа ў Наднёмане
2026 год

Складаныя часы для сядзібы Наднёман пачынаюцца напачатку 20 стагоддзі. Маёнтак павольна прыходзіць у запусценне, адсюль з’язджае апошні спадчыннік – Конрад Наркевіч-Ёдка. Пасля рэвалюцыі сядзібны дом разрабавалі, каштоўныя рэчы і абсталяванне бясследна знікла.

Руіны Беларусі - Наднёман

Цікавосткі Беларусі - Наднёман

Невялікі перыяд у сценах былой сядзібы быў дзіцячы санаторый, – гэта яшчэ ў даваенныя гады. Пад час Другой сусветнай вайны будынак палаца падарвалі і ў такім напаў разбураным выглядзе ён і стаяў апасля шмат гадоў запар. Сумна, што ў 1995 годзе разбураецца вежа калісьці цудоўнай сядзібы “Малыскоўшчына”. Хадзілі плёткі што гэтаму паспрыяў нейкі мясцовы жыхар, які намагаўся атрымаць надзел зямлі ў прыгожым месцы.

Руіны сядзібы ў Наднёмане

Аднак на гэтым гісторыя не скончваецца! Доўгі час Наднёман лічыўся страчанай спадчынай, аднак зараз лакацыя перажывае сапраўднае адраджэнне, можа і павольна, але ж.

Наднёман "Малыскоўшчына"

Дзякуючы намаганням неабыякавых людзей, на тэрыторыі былой сядзібы вядуцца маштабныя аднаўленчыя працы. Ужо сёння можна паглядзець адноўленую велічную ўязную браму ў неагатычным стылі, якая зноўку сустракае гасцей.

Наднёман брама

Наднёман брама

Таксама часткова адбудаваныя сцены цэнтральнага корпуса і контуры той самай навуковай вежы, магчыма ў ваш прыезд – вежа будзе цалкам скончана. На тэрыторыі сядзібнага комплексу захавалася некалькі гаспадарчых пабудоў, фамільныя могілкі і частка парка. Ад сядзібы абавязкова прайдзіце каля 500 метраў на поўнач праз стары сядзібны парк. Там, на невялічкім узвышшы, пасярод ціхіх векавых дрэў, месцяцца фамільныя могілкі былых уладароў маёнтка.

Парк Наднёман

Дакладна вядомая дата, калі пагорак стаў некропалем – 1875 год. Менавіта тады тут спачыла Анэлія – родная і любімая сястра Якуба Наркевіча-Ёдкі.

Могілкі ў Наднёмане

Паводле гістарычных звестак, калісьці пасярод гэтых могілак стаяла прыгожая мураваная капліца, ейныя падмуркі добра бачна і сёння. На працягу 20 стагоддзя могілкі Наркевічаў-Ёдка неаднаразова пакутавалі ад чорных капальнікаў і вандалаў. Масіўныя надмагільныя камяні былі раскіданыя, некаторыя магілы разрабаваныя ў пошуках шляхецкага золата і каштоўнасцяў. А вось дакладнае месца пахавання самога Якуба Наркевіча-Ёдкі, які памёр у 1905 годзе, доўгі час заставалася спрэчным. Каб ушанаваць памяць беларускага навукоўца, у 2002 годзе на тэрыторыі некропаля энтузіясты ўсталявалі вялікі памятны валун.

Якуб Наркевіч-Ёдка

Ніжэй кропка з адзнакай сядзібы на мапе:

У гэтым краі будзе таксама цікава з’ездзіць паглядзець на рабых суслікаў і зазірнуць у Нясвіж.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here