Быхаў – гэта сапраўды ўнікальны і гістарычны горад-крэпасць у Магілёўскай вобласці. Багата вандроўнікаў па Беларусі добра яго ведаюць і чулі пра галоўныя цікавосткі: сінагогу і руін замка Хадкевічаў-Сапегаў. Аднак у Быхаве ёсць і яшчэ вартыя аб’екты, напрыклад драўляная Троіцкая царква.

Драўляная царква ў Быхаве

Свята-Троіцкая царква (Быхаў)

Царква ў Быхаве – гэта помнік народнага дойлідства, храм пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя. Будынак цалкам выкананы з дрэва, але стаіць на магутным мураваным фундаменце.

Царква Быхаў

Цэнтральны ўваход царквы вылучаецца высокай трох’яруснай вежай-званіцай, васьміграннай формы. На другім плане – вялікі светлавы барабан, вышынёй каля 12,5 метраў, а ў дыяметры – бадай што ўсе 8.

Царква ў Быхаве

Перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны, у 1938 годзе, быхаўская царква была прымусова зачынена па рашэнні савецкай улады. Аднак што досыць незвычайна, усяго праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны храм зноўку стаў дзейным і ўжо не закрываўся.

Што паглядзець у Быхаве?

Менавіта ў гэтай царкве за савецкім часам (з 1953 па 2010 год) хавалі і ахоўвалі знакаміты цудадзейны абраз 17 стагоддзя – “Маці Божая Адзігітрыя Баркалабаўская”. Сюды з’язджаліся тысячы вернікаў, пакуль у 2010 годзе рэліквію ўрачыста не перанеслі ў адноўлены Баркалабаўскі жаночы манастыр.

Быхаў

Храм знаходзіцца крыху наводдаль ад гістарычнага цэнтра, на вуліцы Куйбышава, 2. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Недалёка ад Быхава можна паглядзець яшчэ некалькі цікавых аб’ектаў. Па магчымасці адпраўляйцеся да сядзіба Талстых у Грудзінаўцы, а таксама да руінах царквы ў Сідаравічах. Не менш цікава будзе з’ездзіць у Рагачоў.

АДКАЗАЦЬ

Please enter your comment!
Please enter your name here