На галоўнай вуліцы Сталовічаў дамінуе царква Аляксандра Неўскага, а крыху наводдаль размешчана яшчэ адна славутасць – касцёл Сэрца Ісуса. Храм неагатычны, выкананы з чырвонай цэглы і бутавага каменя на рубяжы 1907-11 гадах.

Касцёл дзейны. Вакол дагледжаная тэрыторыя з багацце дрэў і дэкаратыўных кустоў. Цікавы факт: касцёл у Сталовічах не закрываўся нават за савецкім часам, для таго перыяду гэта рэдкасць.

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса з'яўляецца класічнай трохнефнай базілікай з дамінуючай двух'яруснай званіцай.

касцёл у Сталовічах

Размяшчэнне касцёла на мапе:

У гэтым рэгіёне варта адправіцца па дарозе Р5 далей на захад, можна паглядзець яшчэ некалькі цікавых славутасцяў. Сярод якіх вылучым царкву ў аграгарадку Валеўка, мястэчка Райца, а таксама руіны капліцы ў вёсцы Сервеч. Мапа з месцамі у дапамогу вашым падарожжам па краіне!

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары