Мінск - унікальны горад, які за апошнія 100 гадоў кардынальна змяніўся ў сваёй архітэктуры, дзесьці ў лепшы бок, а дзесьці ў дастаткова спрэчны. Таму паглядзець на старыя фота знакавых месцаў і вуліц Мінску як мінімум цікава, а каб параўнаць як было і як стала, дадаў актуальныя здымкі, зробленыя амаль з тых жа ракурсаў.

Як выглядаў стары горад Менск?
Старая паштоўка 1918 года

"Чырвоны" касцёл часта трапляў у аб'ектывы фатографаў як 100 гадоў таму, так і сёння. Архітэктура аднаго з галоўных каталіцкіх храмаў сталіцы засталася нязменнай, а вось забудова вакол - змянілася даволі моцна.

Фота славутасцяў Мінска

Іншы вядомы каталіцкі храм Мінска, кафедральны касцёл Дзевы Марыі, таксама захаваўся да нашага часу, аднак яго зачапілі самыя кардынальныя змены. У 1951 годзе будынак перабудавалі ў спартовы комплекс, а аднавілі гэты гістарычны аб'ект ужо ў 90-ыя.

Як выглядаў касцёл Панны Марыі ў Мінску раней
крыніца: be.wikipedia.org, здымак да 1930 года

На сучасным фота добра бачна, што гэты комплекс пазбавіўся незвычайнай вежы, пабудова адносілася да часоў росквіту кляштара езуітаў (вежу ўзвялі ў 1750 годзе).

Фатаграфіі Мінска, Беларусь

На пазнейшым здымку, ужо пасляваенным, але ўсё яшчэ да перабудовы касцёла, гэтая вежа віднеецца паўразбуранай.

Погляд на старую сінагогу
да 1950 года

Таксама ўвага прыцягвае кут халоднай сінагогі, якая знаходзілася якраз паміж сучасным будынкам на Плошчы Свабоды 17 і гандлёвым цэнтрам “Няміга 3”, вось так гэтае месца выглядае зараз.

Дзе была Халодная сінагога ў Менску?

Гаворачы аб выдатных мясцінах і культавых збудаваннях цэнтральнай часткі Мінска нельга абысці Верхні горад. На ніжнім здымку бачны перабудаваны барочны касцёл Святога Іосіфа.

Як выглядаў касцёл святога Юзафа ў Мінску
1916 год

У нашы дні аб'ект адноўлены, тут размяшчаецца архіў-музей літаратуры і мастацтвы.

Касцёл Святога Юзафа ў Мінску

А вось старая паштоўка першай паловы 20 стагоддзя, на якой віднеецца частка кляштара бернардынцаў, перабудаваны храм Святога Іосіфа, гандлёвыя рады і сабор Сашэсця Святога Духа.

Гандлёвыя рады Мінск старое фота
1918

Гэты ж ракурс.

Дзе былі гандлёвыя рады ў Менску?

А вось агульны краявід на Верхні горад, старую Нямігу і раку Свіслач.

Як выглядаў стары Мінск

Сучасны ракурс:

Погляд на раку Свіслач у Мінску

Шыкоўны відарас з вуліцай Зыбіцкай з боку былога кляштара базыльянак.

Погляд на стары цэнтр Мінска

Супаставіць стары і новы здымак лёгка па будынку гасцінага двара, які прайшоў усё 20 стагоддзе і не быў разбураны.

Погляд на Зыбіцкую Менск

Большасць вуліц Мінска змянілі свае гістарычныя назвы, да таго ж некаторыя кардынальна былі перабудаваны, ніжэй на фота якраз такі прыклад - вуліца Кірава.

Гісторыя вуліцы Крамная
Прыкладна 1943 год, крыніца: РДАКФД. П-3439 ч/бы.

Знайсці месца і ракурс было дастаткова праблематычна, лепшы арыенцір – рака Свіслач.

Дзе сканчалася вуліца Краманая ў Менску

Прайшоўшы ўздоўж ракі, па вуліцы Янкі Купалы, можна было праз мост патрапіць у Губернатарскі сад.

Погляд на Мінск - старое фота
Паштоўка да 1917 года

Сёння, - гэта ўжо парк імя Горкага, а драўляны мост замянілі на каменны. Калі ўважліва прыгледзецца да дома па вуліцы Янкі Купалы 17, то можна заўважыць пэўнае падабенства са старым будынкам да якога надбудавалі 3 паверхі.

Мінск вуліца каля парку Горкага

А вось паштоўка на якой уваход у Губернатарскі парк.

Губернатарскі сад у Менску старое фота
Старая паштоўка, першая палова 20 ст.

Сучасны ўваход у парк Горкага (той жа ракурс).

Мост у парк Горкага ў Менску

Цікава паглядзець і на тое як мянялася гарадская забудова ў цэнтральнай частцы Мінска. Вось напрыклад вядомы дом па вуліцы Мяснікова 76, з магчыма адным з самых прыгожых балконаў горада.

У гэтым доме жыў беларускі пісьменнік Янка Маўр

У свой час тут знаходзілася яўрэйскае жаночае вучылішча, потым кватэры здаваліся ў арэнду. Дарэчы, некалькі гадоў у гэтым доме жыў пісьменнік Янка Маўр (Іван Міхайлавіч Фёдараў).

Што за дом з прыгожым балконам у Менску?

Паглядзіце на здымак прыбытковага дома Ядвігі Кастравіцкай, дзе знаходзілася ўпраўленне Лібава-Роменскай чыгункі.

Дом Кастравіцкай каля Мінска
1918 год. Крыніца: Падарожжа ў часе. - Менск: Выдавецкі дом «Звязда», 2015
Прыватная калекцыя Уладзімера Ліхадзедава

Трохі змененае (знікла вежа), але ўсё ж захаваўшы першапачатковую архітэктуру дом стаіць на ранейшым месцы, вуліца Кірава 11.

Дзе знаходзіцца прыбытковы Дом Ядвігі Кастравіцкай?

Канешне нельга абысці бокам вуліцу Карла Маркса, дзе было і ёсць мноства цікавых аб'ектаў. Вось на старой паштоўцы Дзяржаўны банк, думаю вы без працы даведаецеся якая ўстанова тут функцыянуе сёння.

Музэй у Менску старое фота
паштоўка 1918 года

Усё так - гэта Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, адрас: вуліца Карла Маркса 11.

Вуліца Карла Маркса ў Менску

У 1916 годзе па суседстве з банкам маладыя дзяўчаты вучыліся ў Марыінскай гімназіі. У сярэдзіне мінулага стагоддзя ля гэтага дома па вуліцы Карла Маркса 29 з'явіўся яшчэ адзін паверх, а месца гімназістак занялі студэнты эканамічнага факультэта БДУ.

Старыя здымкі Мінска
Старая паштоўка 1916 года

Цікавыя будынкі ў Мінску

Завершым падборку здымкаў Мінска старажытнай паштоўкай 1916 года, дзе намаляваны будынкі на вуліцы Карла Маркса 17-19, у тыя часы тут знаходзілася Літаратурна-артыстычнае таварыства.

Як выглядаў Мінск раней?

Сёння гэты дом з надбудаваным паверхам часткова займаюць офісы, кафэ і звычайныя кватэры.

Вуліцы Мінска гісторыя

Калі вам спадабаўся матэрыял паглядзіце як выглядаў Гродна 100 гадоў таму.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя