Па невялікай трасе H6005 якая злучае аграгарадок Валеўка і раённы цэнтр Карэлічы можна патрапіць у вёску Райца. Чым характэрна гэтае месца? Тут захавалася царква святой Барбары у рэдкім для нашых земляў архітэктурным стылі - рэтраспектыўна-гатычным.

У 1817 годзе на ўзвышшы ў цэнтры мястэчка Райца быў узведзены каталіцкі храм. Як і многія іншыя касцёлы ў 1863 годзе быў перароблены ў праваслаўную царкву.

Да царквы святой Барбары вядуць бетонныя прыступкі, злева ад якіх захавалася плябанія з брамай. У перыяд, калі храм стаяў закінуты, менавіта тут вяліся службы. Тут жа ўстаноўлены званы.

З іншага боку ўзгорка знаходзіцца таксама невялікая брама, але ўжо з фамільным гербам роду. Дуніных-Раецкіх - Лебедзем. Аднавілі яе зусім нядаўна.

Ад гэтага ўваходу вядзе алея са стогадовымі дрэвамі і невялікімі могілкамі.

Каля храма сумная гісторыя. Да 2003 года царква святой Барбары ў вёсцы Райца была амаль цалкам разбурана. Яшчэ ў 1959 годзе будынку прадпісалі знос. Але і ў ваенны час стан пабудовы быў не лепшы. Па некаторых версіях царкву спалілі партызаны, па-іншы, расстралялі артылерыяй падчас ВАВ. Мясцовыя жыхары таксама актыўна ўносілі свой уклад у планамернае раскраданне маёмасці, ад таго аўтэнтычных элементаў у касцёла амаль не засталося.

Што яшчэ паглядзець у гэтых краях? Недалёка ад з'езда да царквы Святой Барбары размешчаны сядзібны дом Путкамераў., якія валодалі гэтымі землямі пасля Раецкіх. Сёння ў сядзібе знаходзіцца музей.

Больш цікавых мясцін і славутасцяў Беларусі глядзіце на нашай мапе, а таксама экскурсіі па краіне.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя