На шляху да аграгарадка Свіслач, Гродзенскай вобласці, ёсць невялікая вёска Бранава дзе захаваўся драўляны дом. Гэта незвычайная пабудова, калі верыць старым мапам, як раз знаходзіцца на месцы старадаўняга фальварка Бракава. Дакладных дадзеных каму і як доўга належалі гэтыя землі - няма, але ёсць некалькі здагадак.

Фальварак Бракава Свіслач

У некаторых крыніцах сустракаецца прозвішча Гарзакоўскіх (Гажкоўскіх), якія валодалі фальваркам да 1939 года. Згодна з гэтай версіяй сядзібу пабудавалі ў 1920 годзе ў Закапанскім стылі архітэктуры. Калі ўважліва прыгледзецца да будынка, то добра відаць агульныя рысы з драўлянымі польскімі гмінамі, якія актыўна будаваліся на тэрыторыі Беларусі ў перыяд міжваеннай Польшчы.

Закінуты дом Бракава

Ёсць таксама меркаванне, што сядзібу ў Бракава пабудавалі ў той жа перыяд, што і маёнтак Красінскіх-Пуслоўскіх у Свіслачы. У канцы 19 стагоддзя, прадпрымальная Марта Пуслоўская актыўна ўкладвалася ў развіццё гэтага краю - магчыма гэты будынак таксама на яе рахунку.

Старадаўняя драўляная хата Свіслач.

Сёння драўляны дом цалкам закінуты, хаця літаральна пару гадоў таму тут яшчэ жылі работнікі мясцовай птушкафабрыкі.

Драўляны дом у вёсцы Свіслач

Па ўспамінах жыхароў Бранава вакол сядзібы раней быў сапраўдны пейзажны парк.

Закінуты дом у Свіслачы

У галоўнага ўваходу вылучаюцца каменныя ўсходы з борцікамі.

Свіслач сядзіба драўляная.

Незвычайны дом у Свіслачы

Былая сядзіба не мае гістарычнага ці ахоўнага статусу. Пабудова знаходзіцца недалёка ад прадпрыемства СВК "Свіслач", таму праезд на машыне сюды забаронены. Лепш пакінуць транспарт каля стаянкі і прайсціся пешшу, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то можна заехаць у мястэчка з прыгожай назвай Луна. Там захаваўся цікавы касцёл Святой Ганны, пабудаваны ў канцы 18 стагоддзя.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары