Аграгарадок з прыгожай і гучнай назвай Луна згадваецца ў летапісу яшчэ ў першай палове 15 стагоддзі. Гэтымі землямі ў розныя перыяды валодалі Крошынскія, Сапегі, Чэхаўскія, Ромеры, Друцкія-Любецкія і Крупінскія. Мабыць галоўная і найстарэйшая славутасць - касцёл Святой Ганны, будаўніцтва якога вялося на грошы апошняга караля Рэчы Паспалітай - Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Касцёл у аграгарадку Лунна

Акрамя таго ў мястэчку Луна захавалася і прыгожая радавая забудова, прадстаўленая 1-2 павярховымі будынкамі з жоўтай цэглы.

Што паглядзець у аграгарадку Лунна

Падобная радавая забудова сустракалася ў шталікіх мястэчках і гарадках Беларусі, але далёка не ўсюды захавалася. Раней у Луна пражывала вялікая габрэйская абшчына (каля 65% ад усяго насельніцтва), прадстаўнікі якой у асноўным і будавалі гэтыя сімпатычныя дамы.

Радавая забудова ў аграгарадку Лунна

У Луна было 3 сінагогі, але на жаль да нашых дзён яны не дайшлі. Напаміны пра яўрэйскае мінулае гэтага паселішча ўсё яшчэ сустракаюцца і цалкам не забыты.

Дзе была сінагога ў мястэчку Лунна

На ўскрайку аграгарадка можна паглядзець на старажытныя габрэйскіі могілкі і адно хрысціянскае, на якім узвышаецца капліца Святога Роха.

Яшчэ адна славутасць - царква Святога Іаана Прадцечы, якая размяшчаецца ў самым цэнтры Луна.

Царква Святога Іаана Прадцечы Лунна

Праваслаўны храм пабудаваны ў 1889 годзе па праекце Івана Трубнікава (ён дарэчы ў свой час займаўся рэканструкцыяй царквы ў Сынкавічах) у рэтраспектыўна-рускім стылі архітэктуры і з'яўляецца дамінантай аграгарадка.

Царква ў аграгарадку Лунна.

Ніжэй кропка з размяшчэннем гэтай царквы на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін знаходзіцца вёска Воўпа, дзе ёсць магчымасць убачыць унікальны помнік драўлянага дойлідства - касцёл Святога Яна Хрысціцеля.

ПАКІНЦЕ АДКАЗ

Увядзіце ваш каментар
Ваша імя