Населеныя пункты з назвай Свіслач сустракаюцца на тэрыторыі Беларусі часта, што выклікае часам блытаніну. Гаворка ў гэтым допісу будзе пра сядзібу Красінскіх у Свіслачы, Гродзенскай вобласці, Квасоўскага сельсавета. Першыя летапісныя згадкі пра гэтае месца адносяцца яшчэ да першай паловы 16 стагоддзя, тады Свіслач належала Генрыху Грамыку. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў уладальнікі часта змяняліся, вылучыць мабыць варта Ромэраў (якія верагодна заклалі сядзібу), Пуслоўскіх (пры іх пабудавана папяровая фабрыка) і вядома - Красінскіх (апошнія ўладальнікі).

Сядзіба Красінскіх Свіслач.

Будаўніцтвам незвычайнай сядзібы ў Свіслачы кіравала Марта Пуслоўская (дачка Вандаліна Пуслоўскага - уладальніка Косаўскага замкі і маёнтка Альбярцін) і яе муж Казімір Красінскі.

Сядзібны дом Красінскіх у Свіслачы.

Сядзібны дом будаваўся па даволі нетыповым праекце ў архітэктурным стылі мадэрн. Для ўзвядзення гэтага трохпавярховага будынка падрыхтавалі масіўны цокаль і цяжкі падмурак. Увагу зараз прыцягвае партал з гранітных блокаў – рэзка рэзаніруючы з абтынкованымі сценамі.

Аграгарадок Свіслач Гродзенская вобласць

Незвычайна выглядае і ламаны дах складанай формы. Відаць, што ўладальнікі падышлі да выбару праекту творча і пастараліся вылучыцца на фоне класічных маёнткаў таго часу.

Славутасці Гродзенскай вобласці

Пасля смерці Казіміра Красінскага яго жонка Марта пакінула маёнтак Свіслач і з'ехала ў Францыю, дзе памерла ў 1943 годзе. Частку вялізнай бібліятэкі яна перадала ў Гродзенскі музей.

Незвычайная сядзіба ў аграгарадку Свіслач

У сядзібным доме пасля заканчэння вайны размяшчалася школа, а сам будынак падтрымлівалі ў належным выглядзе. У пачатку 2000-ых былую сядзібу адрэстаўравалі і сюды пераехалі розныя адміністрацыйныя службы аграгарадка Свіслач.

Сядзіба Красінскіх Свіслач.

У цокальным паверсе працуе мясцовы музей СВК "Свіслач".

Музей у сядзібе Красінскіх Свіслач

Знайсці гэтую славутасць будзе проста, ад трасы Р44 згортвайце ў парк налева, сядзібны дом добра бачны.

Недалёка ёсць яшчэ адзін цікавы аб'ект - драўляны дом на месцы фальварка Бракава. Па шляху ў гэтыя краі рэкамендую заехаць у пасёлак Лунна, дзе можна паглядзець касцёл Святой Ганны.

5 1 голас
Ацэніце артыкул
Падпісацца
апавяшчэння
0 Каментарыі
Убудаваныя водгукі
Паглядзець усе каментары