Па суседстве з руінамі замка Сапегаў у пачатку 19 стагоддзя быў закладзены палац, які з часам стане дамінантай парка ў Высокім. Новы сядзібны комплекс будаваўся на замову Пелагеі Патоцкай, жонкі князя Паўла Сапегі.

Палац у горадзе Высокае
лета 2025
Сядзіба Патоцкіх у горадзе Высокае
зіма 2022

Палац у горадзе Высокае – гэта ўзор класічнай архітэктуры, па форме будынак прамавугольны, сіметрычны. Галоўны ўваход упрыгожаны масіўным порцікам на чатырох калонах.

Архітэктурныя элементы порцік

Старыя здымкі горад Высокае
Здымак 30-ых гадоў, паркавы бок сядзібнага дома, на пярэднім плане хутчэй за ўсё нехта з дзяцей Патоцкіх.

Увагі вартыя і афіцыны, якія размяшчаюцца паабапал ад палаца. Па форме яны “Т”вобразныя, як і сама сядзіба, – аднапавярховыя. Звярніце ўвагу на кантавы фасад, упрыгожаны шасцю паўкалонамі.

Флігель Патоцкіх Высокае

На верхнім фота – левая афіцына, правая амаль цалкам разбурана.

Горад Высокае

Паркавы фасад сядзібы мае цікавы рызаліт, які ўвянчаны атыкам. З гэтага боку размяшчалася вялікая тэраса, дзе любілі адпачываць гаспадары, таксама адсюль адкрываўся файны краявід на парк.

Палац Патоцкіх

Высокае малюнак Напалеона Орды
малюнак Напалеона Орды 1876 года

Дарэчы парк Патоцкіх часткова захаваўся і да нашых дзён, ацалеў нават стары “пейзажны маршрут” які цягнецца да самой брамы і аранжарэі. Па шляху можна ўбачыць і некаторыя гаспадарчыя пабудовы, а таксама службовыя карпусы.

Закінуты дом у горадзе Высокае

Высокае палац Патоцкіх

Інтэр’еры палаца вылучаліся багатым афармленнем. У салоне і асноўных залах быў пакладзены дарагі паркет, меліся прыгожыя каміны, жырандолі з крышталю, мэбля ў стылі Людовіка 15 і Людовіка 16. Сцены ўпрыгожвалі сямейныя партрэты Патоцкіх і Сапегаў, сярод іх вылучаўся партрэт самой Пелагеі.

Палац у Высокім
Рэдкі здымак 1913 года – інтэр’ер гасцінай, у правай частцы верагодна Марыя Патоцкая

Што паглядзець у горадзе Высокае?

Яго напісала ў Дзярэчыне мастачка Элізабэт Вігі-Лебрун, якая была вядома па выкананні партрэтаў манархаў і розных знакамітых асоб (Лорда Байрана, Марыі Антуанэты, лэдзі Гамільтан). Пелагея на карціне нагадвала Тэрпсіхору, апякунку карагодаў і танцаў. Што цікава, карціна захавалася.

Сядзіба Патоцкіх Сапег.
Фатаграфія 1970 года. З кнігі Aftanazy Roman

У 1865 годзе, яе вывез сын Ксаверый у Берыц, Францыя, дзе яна захоўвалася нашчадкамі да 1990 году, пакуль не згасла лінія Пелагеі Патоцкай. Затым карціна перайшла ў замак Мантрэса, да калекцыянера Станіслава Рэя.

Палац Патоцкіх

Сядзіба Сапегаў у Высокім
фота да 1918 года

Пасля 1939 года сядзіба нацыяналізавана і канфіскавана. За савецкім часам на тэрыторыі маёнтка знаходзілася школа-інтэрнат (дзейнічае і сёння, але як санаторная школа). Побач з палацам у 60-ыя ўзвялі асноўны цагляны корпус, а будынак самой сядзібы прыстасавалі пад спальныя пакоі для дзяўчынак. Да пачатку 90-ых пабудову палаца ўжо амаль не выкарыстоўвалі, толькі для складскіх мэт.

Сядзіба Высокае

Большая частка маёнтка Патоцкіх – гэта парк, які быў разбіты вакол палаца. Марыя Патоцкая, адна з апошніх уласніц, была нават узнагароджана прэміяй Парыжскай сельскагаспадарчай выставы за развіццё гэтага паркавага комплексу.

Высокая сядзіба Патоцкіх
скан з кнігі Aftanazy Roman, з сайта Глобус Беларусі. Погляд на сядзібу з боку парку

З 90-ых будынак пуставаў, але ў пэўнай ступені дагледжаны. У 2013 годзе былую сядзібу Сапегаў-Патоцкіх прадалі на аўкцыёне. Новы ўладар планаваў арганізаваць у Высокім турыстычны цэнтр з гатэлем і рэстаранам, але на жаль рэалізаваць праект не атрымалася.

Сядзіба ў горадзе Высокае Беларусь.

З 2020 года аб’ект ізноў спрабуюць прадаць. Сама пабудова да 2023 года знаходзілася за высокім плотам і ахоўвалася вартаўнічымі сабакамі, таму паглядзець сядзібу было складана. Зараз плот прыбралі і палац можна лёгка агледзець і нават абысці вакол.

У горадзе Высокае захаваўся старажытны Траецкі касцёл 18 стагоддзя і былы кляштар баніфратаў. Таксама пры магчымасці адпраўляйцеся паглядзець Камянецкую вежу – адну з галоўных цікавостак гэтага рэгіёна.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь